2009-05-23 10:41:06

"Працягвайце маліцца за мір у Іраку" - з такім заклікам да католікаў свету звяртаецца патрыярхальны вікарны біскуп Багдаду Экселенцыя Вардуні.


Папа знайшоў словы любові да іракскага народу падчас свайго візіту ў Святую Зямлю. Да таго ж паказаў вельмі добрае веданне актуальнай сітуацыі ў гэтай краіне. Пра гэта расказвае монс. Шлеман Вардуні пасля агульнай аўдыенцыі у сераду, 20 мая, калі Папа падвынікаваў сваё апостальскае падарожжа на сустрэчы з вернікамі, сказаўшы аб сваёй пастаяннай малітве за хрысціян Блізкага Ўсходу. "З намі, іракцамі, што прыбылі каталіцкай дэлегацыяй ў Аман, Папа быў вельмі ласкавы, - расказвае ў друку вікары Багдаду. -Выказаў задавальненне тым, што Ярданія ўзяла сабе за абавязак вартага утрымання людзей у лагеры іракскіх ўцекачоў. Прасіў палітыкаў і рэлігійных дзеячаў зрабіць усё магчымае, каб Ірак аднайшоў мір і там пачнуць паважаць правы хрысціянскай грамады." Як расказвае багдадскі біскуп, ёсць некаторае паляпшэнне сітуацыі ў Іраку, але тонэль яшчэ доўгі. Гэтымі днямі - чарговая трагедыя - у Кіркуку захоплены хрысціянскі настаўнік, а ў Мазуле забіта 5-гадовае хрысціянскае дзіця. "Я прасіў Папу не спыняцца і маліцца за Іракцаў, - расказвае монсіньёр Вардуні.- Калі нас абдымаў, мы разумелі - абдымае цэлы Ірак".







All the contents on this site are copyrighted ©.