2009-05-22 14:05:17

Амэрыканскія гэбрэйскія асяроддзі станоўча выказаліся аб паломніцтве Папы ў Сьвятую Зямлю


Удзячнасьць Бэнэдыкту 16 за ягонае падарожжа ў Сьвятую Зямлю выказаў старшыня Сусьветнага Гэбрэйскага Кангрэсу. Рональд Лаўдэр сустрэўся 20-га мая з кардыналам Бэртонэ. Дзяржсакратар Сьвятога Пасаду запэўніў яго, што ў Ватыканскіх Архівах ідуць працы, якія маюць на мэце зрабіць даступнымі матарыялы з гадоў 1939-1945. Чытаем аб гэтым у камунікаце выдадзеным пасьля іхняе сустрэчы гэбрэйскаю арганізацыяю, што мае сваю сядзібу ў Нью Ёрку. Кардынал Бэртонэ заахвоціў таксама Сусьветны Гэбрэйскі Кангрэс да ўдзелу ў дасьледаваньнях архівальных матарыялаў з дзейнасьці Папы Эўджэніё Пачэльлі, будучага Папы Пія 12. Прыпомніў, што яны ўжо даступныя дасьледчыкам. Рабін Лаўдэр са свайго боку сьцвердзіў, што хаця нядаўнае падарожжа Папы ў Сьвятую Зямлю было нялёгкім, то вынікі яго пазітыўныя ( станоўчыя). Паломніцтва прычынілася да ўзмацаваньня ўзаемнага зразуменьня паміж хрысьціянамі і гэбрэямі,- дадаў старшыня Сусьветнага Гэбрэйскага Кангшрэсу.
Пісьмо да Папы з падзякаю за паломніцтва ў Сьвятую Зямлю пераслаў у гэтых днях старшыня фонду «Pave the Way” ( пракладаць сабе дарогу). Рабін Крупп зьвяртае ўвагу, што прыбыцьцё да рэгіёну так падзеленага палітычна, рэлігійна і культурна, з пасланьнем Божага міру патрабавала вялікае адвагі і сілы. Амэрыканскі гэбрэй, які ёсьць заснавальнікам і старшынёю ўспомненага фонду з сядзібаю ў Нью Ёрку, падкрэсьлівае ў лісьце да Папы Бэнэдыкта 16, што ёсьць асобы, якія правільна ацэньваюць паломніцтва Папы. Яны ўзносяцца над усе крытыкі і варожасьці некаторых камэнтатараў падарожжа Папы ў Сьвятую Зямлю- піша Крупп.








All the contents on this site are copyrighted ©.