Львоў: экумэнічная сустрэча над супольнаю датаю сьвяткаваньня Пасхі
Устанаўленьне ўсімі хрысьціянамі супольнай даты Пасхі быў прысьвечаны міжнародны
экумэнічны сэмінар, які адбыўся на Грэка-каталіцкім унівэрсытэце ўЛьвове. У выдадзеным
камунікаце гаворыцца, што пунктам прац было экумэнічнае ўстанаўленьне супольнае даты
найважнейшага хрысьціянскага сьвята. Працы адносна гэтага ўжо пачаліся ў 1977-м годзе
ў Алеппо, Сырыя. У львоўскай сустрэчы прынялі ўдзел прадстаўнікі Сусьветнае Рады
Цэркваў, хрысьціянскіх веравызнаньняў, што дзейнічаюць на Украіне ( ў гэтым усе тры
Праваслаўныя Цэрквы) ды таксама прадстаўнікі Папскае Рады да спраў Падтрымліваньня
Адзінства Хрысьціян. Старшыня гэтае Рады накіраваў да ўдзельнікаў сустрэчы пасланьне.
Кардынал Вальтэр Каспэр акрэсьліў ў сваім пасланьні прапановы, што былі высунутыя
ў Алеппо, як адны з найбольш цікавых. У Алеппо прызнана, што дату Вялікадня трэба
вызначаць супольна згодна з устанаўленьнямі Першага Паўсюднага Нікейскага Сабору 325-
году. Паводле іх хрысьціянская Пасха мае прыпадаць ў першую нядзелю пасьля вяснавой
поўні месяца. Трэба гэта падлічваць з прымяненьнем мадэрных прыладаў і паводле мерыдыяна,
які праходзіць праз Ерусалім. На цяперашняй сустрэчы у Львове сьцверджана аднак,
што праблемаю для хрысьціян розных веравызнаньняў не ёсьць самыя падлікі, але недахоп
даверу, які спрычынены падзеламі, што трываюць ад стагоддзяў. Дзеля гэтага трэба
дзейнічаць ў карысьць ўзаемнага зразуменьня і прымірэньня. Сьвяткаваньне Вялікадня
гэтага самага дня было б выяўленьнем эвангэльскага сьведчаньня адносна сьвету- чытаем
у каменікаце. Далей прыпомнена, што ў найбліжэйшых двух гадаў ( 2010 і 2011) гэтыя
даты ў Юліянскім і Грэгарыянскіх календарах выняткова сыходзяцца. Падкрэсьлена, што
было б вельмі добра, каб ад гэтага часу перастала быць гэта выняткам, але сталася
рэгулаю.