2009-05-20 14:29:34

У Беларусі пройдуць Дні культуры Швецыі


З 20 траўня па 17 чэрвеня ў Беларусі пройдуць Дні культуры Швэцыі. Сёлета культурныя мерапрыемствы будуць праводзіцца па трох напрамках: літаратура, музыка й кіно.
Адкрые Дні культуры прэзэнтацыя першай беларускамоўнай кнігі журналіста й перакладчыка, дырэктара Беларускай службы швэдзкага радыё Дзьмітрыя Плакса “Трыццаць тэкстаў”. У Менску, Пінску й Баранавічах адбудуцца літаратурна-музычныя вечарыны з удзелам сучасных швэдзкіх і беларускіх пісьменьнікаў. У Менску выступяць зоркі скандынаўскага фры-джызу, у рамках Дзён пройдзе фэстываль сучаснага швэдзкага кіно.
Дні культуры Швэцыі пройдуць у Беларусі ўжо восьмы раз. Арганізатарамі гэтага мерапрыемства выступіла Амбасада Швэцыі ў Менску пры падтрымцы Швэдзкага інстытуту й Дзяржаўнай рады культуры Швэцыі сумесна зь беларускімі партнэрамі.








All the contents on this site are copyrighted ©.