2009-05-20 14:29:51

Ляўрэата Нобелеўскай прэміі будуць судзіць за словы пра генацыд армян


Ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры Архан Памук у чарговы раз абвінавачваецца ў “абразе турэцкасьці”. За парушэньне 301-га артыкула Крымінальнага кодэксу Турцыі яму пагражае турэмнае зьняволеньне.
Чатыры гады таму сусьветнавядомы турэцкі пісьменьнік у інтэрвію швайцарскай газэце “Bild” заявіў, што ў Турцыі “было забіта мільён армянаў і 30 тыс. курдаў”. Празь некалькі дзён Памук быў абвінавачаны ў абразе турэцкасьці. У Турцыі тэма генацыду армян забароненая, урад сьцьвярджае, што падчас І Сусьветнай вайны адбываліся “сутычкі й высяленьні”.
Дзякуючы міжнароднаму рэзанансу й вострай крырытыкі ЭЗ турэцкі суд адклікаў абвінавачаньні. Гэтым разам Памука будуць судзіць за тое самае інтэрвію. Заяву ў суд супраць пісьменьніка напісалі шэсьць чалавек: сваякі жаўнераў, якія загінулі ў баях з тэрарыстамі Партыі працоўных Курдыстану й нацыяналістычны юрыст Кэмал Кэрынціш. Апошні ініцыяваў папярэднюю справу супраць Памука.
Раней суды двойчы адхілялі іх позвы. Аднак гэтым разам апэляцыйны суд палічыў, што справа мае быць разгледжаная.








All the contents on this site are copyrighted ©.