2009-05-20 14:28:48

Агульная аўдыенцыя Сьвяцейшага Айца ў сераду 20-га мая


Адбылася яна на Плошчы Сьвятога Пятра. Прыбыло на яе многа вернікаў і паломнікаў з кожнага кутку сьвету.
У часе сёньняшняе аўдыенцыі Сьвяцейшы Айцец зрабіў падрахунак са свайго толькі, што закончанага Апостальскага Падарожжа ў Сьвятую Зямлю. Была гэта- як сказаў Папа.- перад усім пілігрымка да крыніцаў веры, але таксама душпастырскі візыт у Касьцёле, які жыве на гэтых тэрыяторыях і ёсьць знакам, што хрысьціянства там прысутнае, што мае там свае карані.
RealAudioMP3
Першы этап ахопліваў Ярданію з гарою Нэбо, з якой Майсей бачыў Сьвятую Зямлю перад сваёю сьмерцю ды Бэтанію. У Ярданіі пражывае найбольшая хрысьціячнская супольнасьць Сьвятой Зямлі і цешыцца пашанаю грамадзітва, асабліва з огляду на ўчынкі міласэрнасьці, якія там ажыцьцяўляе.
За тое ў Ізраілі Сьвяцейшы Айцец сустрэўся як з прадстаўнікамі ізраільскіх і палестынскіх уладаў так і з рэлігійнымі кіраўнікамі мусульманаў і гэбрэяў. Папа намагаўся пераканаць усіх, што прымірэньне і мір, міма цяжкасьцяў, ёсьць магчымыя. Каб даць гэтаму выяўленьне Сьвяцейшы Айцец стаяў у малітоўным засяроджаньні перад Мурам Плачу і пад Капулаю на Скале- Сьвятымі месцамі юдаізма і ісламу.
У рамках душпастырскага візыту Бэнэдыкт 16 наведаў Бэтлеем, Назарэт і Ерусалім. Адправіў там Літургіі, на якіх вернікам абвяшчаў праўду аб Уваскрослым Хрысьце; аб міры, як аб дары Сьвятога Духа; аб значэньні сям”і ў грамадзкім жыцьці і аб адважнасьці, якая неабходная ў даваньні хрысьціянскага сьведчаньня.
На заканчэньне аўдыенцыі Папа прывітаў ўсіх вернікаў, асабліва хворых, моладзь ды новыя шлюбныя пары надзяляючы на ўсіх сваё Апостальскае Блаславенства








All the contents on this site are copyrighted ©.