2009-05-19 14:44:05

Мінск.Сёлета свята Баркалабаўскай іконы Багамаці шырока адзначаць усе хрысціяне Беларусі. Да 350-годдзя цудатворнага абраза будзе выпушчана марка.


24 ліпеня - праваслаўнае прастольнае свята Баркалабаўскай іконы Божай Маці. Гэта адзін з самых ушанаваных абразоў у праваслаўных нашай краіны. Ікона, напісаная ў 16-17 стагоддзі - адзін з шэдэўраў беларускай школы іканапісу. Зараз цудатворная выява зноў знаходзіцца ў Быхаўскім Свята-Трaeцкім храме. Самоe з'яўленне яе ў гэтых месцах - цуд. Як сцвярджае легенда, у 1659 годзе князь Пажарскі вяртаўся з вайны, і была ў вайскоўцаў ахоўніца - ікона Божай Маці. Калі праходзілі блізка Баркалабаўскага жаночага манастыра, абоз спыніўся нерухомы, aніякая сіла не магла зрушыць яго з месца. Дык усе зразумелі, што абраз мусіць застацца ў манастыры. Ікона перажыла ўсе войны, што пранесліся ад 17 да 21 стагоддзяў, усё ганенні на рэлігію, ды засталася адной з самых шанаваных. Доўгія гады захоўвалі абраз манашкі, a 55 гадоў назад яе аддалі ў Свята-Троіцкі храм у Быхаве. Мясцовыя жыхары шчаслівыя, што ў вёсцы Баркалабава некалькі гадоў назад вернікам вярнулі храм. Яго аднаўляюць. А беларускі праваслаўны Сынод летась прыняў рашэнне аб аднаўленні там і манастыра, які мае ўжо паслушніц. Протаіярэй Мікалай, настаяцель Свята-Троіцкага храма Быхава, расказвае: "Людзі ідуць да іконы прасіць аб дапамозе, і кожны атрымае тое, што просіць, калі гэта сапраўды на карысць душы"
Для падрыхтоўкі да падзей святкавання 350-годдзя Баркалабаўскай іконы Божае Маці (свята - 24 ліпеня) ва ўсіх нядзельных школах Бабруйскай праваслаўнай епархіі праходзяць урокі на тэму:"Святыні роднай зямлі. Баркалабаўская ікона Божае Mаці".







All the contents on this site are copyrighted ©.