2009-05-19 14:44:43

Лондан:газета "Times" паведаміла з задавальненнем аб магчымасці хуткай беатыфікацыі англійскага кардынала Джона Генрі Ньюмана - аднаго з найвыдатных дзеячаў Касцёла 19 стагоддзя.


Медычная Камісія Ватыкана па беатыфікацыйным працэсе кардынала Ньюмана прызнала цудам вылячэнне паралізаванага жыхара Бостана(ЗША), які маліўся аб вылячэнні менавіта да кардынала Ньюмана. Будучы дыяканам, хворы пастаянна звяртаўся да выявы кардынала ў сваім касцёле аб заступніцтве перад Хрыстом, вылечыўся і зноў падняўся на ногі. Параліч ён меў як следства цяжкай траўмы пазваночніка, і ўрачы паставілі канчатковы дыягназ:поўная інваліднасць да канца жыцця.
Цяпер неабходна чакаць прызнавання цудоўнага вылячэння з боку Кангрэгацыі па кананізацыі святых. Вернікі Велікабрытаніі вельмі спадзяюцца, што гэта адбудзецца ўжо сёлета.
Джон Генры Ньюман ва ўзросце 44 гадоў, будучы ўжо вядомым англіканскім тэолагам, навярнуўся на каталіцтва, праз 2 гады - рукапаложаны ў святары, а ў 1879 годзе ўзведзены ў сан кардынала Папам Львом 13. Памёр у Бірмінгеме ў 1890 годзе на 90 годзе жыцця.







All the contents on this site are copyrighted ©.