2009-05-16 10:12:55

У Літве, нашай суседцы , непасрэдна ў Вільні сёлятнім жніўнем пройдзе 5-ты Еўрапейскі Кангрэс францішканскай моладзі. "Праз мучаніцтва да Ўваскрасення",- ягоная тэма.


У праграму ўваходзяць, сярод іншага, пілігрымкі да месцаў францішканскай святасці: Тры Крыжы - у Вільнюсе, узгорак Крыжоў ля Шаўляя, які вядомы цэламу свету пасля таго, як сюды пілігрымаваў Папа Ян Павел 2, мемарыяльныя месцы мучаніцтва Меньшых братоў з 14 стагоддзя, якія дагэтуль пад апекаю сучасных Меньшых братоў-францішканаў гэтага манаскага Ордэну.
У летняй сустрэчы прымуць удзел прыкладна 100 юнакоў і дзяўчат з розных краін Еўропы; прыбудзе, натуральна, і каталіцкая дэлегацыя беларусаў. Прыгадаем, што Вільнюс сёлета аб'яўлены Юнэска таксама культурнай сталіцай Еўропы. Маладзёвы Кангрэс пройдзе тут у рамках святкавання 8-й гадавіны францішканскай харызмы . Ва ўдзельнікаў будзе магчымасць агульнае малітвы, асабістага роздуму і пакланення Святым дарам. Усе вытупленні на Кангрэсе будуць перакладацца на 4 афіцыйныя мовы: літоўскую, ангельскую, рускую і італьянскую.







All the contents on this site are copyrighted ©.