2009-05-15 18:00:22

Тэль Авіў - Рым: Папа на развітанне са Святой Зямлёю: "..Я прабываў тут як сябра ізраільцянаў і палестынцаў. Каб ніколі больш не было вайны! Малюся аб будучыні без мураў бяспекі і падзелу! Не - тэрарызму!"


У пятніцу Папа вярнуўся да Святога Пасаду, як і было прадугледжана праграмай, пасля абеду, сустрэты ў аэрапорце Чампіна прадстаўнікамі італьянскіх уладаў і вікарыем горада Рыма Агасціно Валліні. А ў Тэлявіўскім аэрапорце яго праводзілі з усімі ганаровымі вайсковымі шанаваннямі прэзідэнт, прэм'ер і міністры Ізраіля, хрысціянскія ды іншыя рэлігійныя лідары, дыпламаты."Шалом"(голас Папы) - гэта было апошняе слова, звернутае да ўсіх з вуснаў Папы-немца.-"На гэтай зямлі я сапраўды адчуў, наколькі яна пладаносная для экуменізма і міжрэлігійнага дыялогу, дык малюся, каб шчодрасць праўды рэлігійнага сведчання гэтага рэгіёна прынесла плён ўзрастаючага паразумення і ўзаемнай павагі." Звяртаючыся да Шымона Переса, з лірычным хваляваннем Бенедыкт 16 прыпомніў, што ў садзе Прэзідэнцкага палацу ізраільскага лідара яны разам пасадзілі аліўнае дрэва. У гэты год св. Паўла Папа працытаваў ягонае Пасланне да рымлянаў, дзе апостал жадае, каб Царква, на ўзор дзікай алівы, пераўтварылася ў аліву з салодкімі пладамі накталт Народу Запавета. "Дык буддзем падпітваць шматлікія духоўныя карані ...як браты. Браты, якія напрацягу гісторыі мелі напружаныя моманты, але цяпер трывала намерваюцца адбудаваць масты сапраўднай еднасці...Прайшоўшыя сустрэчы, вельмі хвалюючыя, прыгадалі мне, - працягваў Бенедыкт 16,- наведанне Асвенцыма, дзе так многія яўрэі - маці, бацькі, браты, сёстры, сябры - былі жудасна знішчаныя рэжымам, які адкінуў Бога і пашыраў ідэалёгію антысемітызму і нянавісці. Гэты жудасны факт гісторыі - ШОА - не можа быць забытым ці адмаўляным. Наадварот! Змрочныя ўспаміны павінны ўзмоцніваць нашу гатоўнасць набліжацца адно да аднаго, як галіны гэтага дрэва алівы, што харчуюцца аднымі каранямі і ўз'ядноўваюцца братэрскаю любоўю." Затым Папа не забыўся сказаць, звяртаючыся да прэзідэнта Сымона Пераса, як быў моцна ўзрушаны выглядам муру падзелу ."Запэўніваю Вас, што мае малітвы і малітвы католікаў цэлага свету будуць трываць для падтрымкі Вашых намаганняў пабудаваць мір, справядлівы і трывалы, у гэтым рэгіёне. Як цяжкае Вашае заданне, таксама, як і для ўладаў Палестыны!" Выказаўшы шчырую падзяку за так сардэчны і добра арганізаваны прыём і павітаўшы ўсіх на развітанне, Папа паляцеў да свайго дому ў Ватыкан.







All the contents on this site are copyrighted ©.