2009-05-15 15:10:19

Апошні дзень Апостальскага падарожжа Папы Бэнэдыкта 16 ў Сьвятую Зямлю. Экумэнічная сустрэча ў Грэка-Праваслаўным Патрыярхаце Ерусаліму


“Хрысьціяне гэтага адзінага і сьвятога Гораду павінны даваць супольнае сьведчаньне веры ў Хрыста і ў Яго пасланьне любові і прымірэньня”- сказаў Сьвяцейшы Айцец у часе сёньняшняе экумэнічнае сустрэчы. Прыбылі на яе таксама кіраўнікі і прадстаўнікі розных Цэркваў, што існуюць і дзейнічаюць на Сьвятой Зямлі.
На пачатку сваёй прамовы Папа падзякаваў за запросіны Патрыярху Тэафілу ІІІ. Прыпомніў, што ў Ерусаліме сустрэліся таксама Папа Павал 6-ы і Усяленскі Патрыярх Атэнагорас І ды Ян Павал ІІ з тагачасным Праваслаўным Патрыярхам Ерусаліму Дзёдарам. Далей Пантыфік сказаў, што сядзіба Грэка-праваслаўнага Патрыярхату знаходзіцца побач Базылікі Сьвятога Гробу і блізка Вячэрніка, дзе ў Дзень Пяцідзесятніцы “ўсе разам знаходзіліся ў гэтым самым месцы”. Выказаў перакананьне, што гэтая сустрэча прычыніцца да разьвіцьця тэалагічнага дыялогу між Каталіцкім Касьцёлам а Праваслаўнымі Цэрквамі, бо паміж абодвума веравызнаньнямі існуе глыбокая духоўная супольнасьць. Яе знакам быў удзел Патрыярха Канстантынопаля Барталамея І-га ў апошнім Сынодзе Біскупаў ў Рыме. Гэтага роду экумэнічныя дасьведчаньні даюць яснае сьведчаньне вузаў паміж адзінствам Касьцёла і яго місіяю. Бэнэдыкт 16 заўважыў, што ўсіх хрысьціянаў абьядноўвае натхненьне Сьвятога Духа. Дзеля гэтага яны павінны даваць сьведчаньне аб сваёй веры і абвяшчаць праўду аб Слове, якое сталася Целам. На заканчэньне сваей прамовы Сьвяцейшы Айцец падзякаваў хрысьціянскім кіраўнікам за іхнюю дзейнасьць ў Ерусаліме. Падкрэсьліў, што іх найбольшым заданьнем ёсьць “выхаваньне і адукацыя будучых пакаленьняў на добрых і заангажаваных хрысьціян”. Прыпомніў ім, што душпастыркая апека над даручанаю ім супольнасьцю мае прыарытэтнае значэньне ды заахвоціў , каб усе хрысьціяне надалей падтрымліваліся ўзаемна ды супольна перажывалі як цяжкасьці так і радасьці”.








All the contents on this site are copyrighted ©.