На развітанне з горадам Боскага Назарацяніна Папа звярнуўся да кіраўнікоў рэлігійных
грамад усяе Галілеі --
'--католікаў, юдэяў, праваслаўных, мусульманаў, друідаў, артадаксальных і іншых групаў
яўрэйскіх веравызнанняў, пратэстантаў і іншых хрысціянаў. "Прадстаўляючы розныя рэлігійныя
традыцыі, майце агульнае жаданне ўносіць уклад у паляпшэнне грамадства і такім чынам
сведчце вашы рэлігійныя каштоўнасці, якія б дапамагалі супрацоўнічаць у палітычным
жыцці!"- заклікаў да ўсіх людзей добрае волі на Святой Зямлі Папа Рымскі. Ён з вялікай
павагай паставіўся да прадстаўнікоў усіх рэлігій і ўсіх людзей добрае волі, што маюць
прывілею жыць на гэтай сапраўды святой зямлі, дзе Бог адкрыўся чалавеку і уцелавіўся
- "апрануўся" у цела чалавечае праз выбраную "блаславёную між жанчынаў" Дзеву. Асаблівую
падзяку даў сёння Бенедыкт 16 кіраўнікам грамады друідаў за вялікія спачуванні і
ўдзел у паховінах Папы Яна Паўла 2-га. Сваімі словамі і кожнаю падзеяю гэтага падарожжа
высокі госць з Рыму, з Апостальскай сталіцы імкнуўся даць зразумець сваю высокую
пашану да ўсіх веравызнанняў і іхных носьбітаў, яктаксама да ўсіх людзей, якія часта
"не ведаюць, што робяць", дык упрошаны перад Богам быць дараванымі. "Хрысціяне, -
сказаў на заканчэнен Папа, - падзяляюць з іншымі рэлігіямі факт. што мір ёсць Божым
дарам, аднак ён не можа быць асягнуты без чалавечага намагання....У сэрцы кожнай рэлігійнай
традыцыі,- працягваў Папа, - ёсць перакананне, што для трывалага мір у неабходна
прызнаць. што свет ня ёсць нашаю, чалавечай уласнасцю, але ёсць гарызонтам, унутры
якога мы запрошаныя ўдзельнічаць ў любові Бога і супрацоўнічаць з Ім у кіраванні
светам і гісторыяй у Божым натхненні". Вось такою канстатацыяю і запаветам сталася
развітанне з кіраўнікамі рэлігійных грамадаў Папы Бенедыкта 16, які запэўніў, што"каталіцкая
Царква моцна заангажаваная ў заданне ўносіць уклад у паляпшэнне грамадства і такім
чынам сведчыць рэлігійныя каштоўнасці ". Чацвер Папа завершыў Вячэрняй ў капліцы
Дабравешчання, якую з ім прыбылі саслужыць біскупы і ксяндзы са ўсёй Галілеі ў прысутнасці
манахаў і манашак ды Божага народа.