2009-05-13 17:11:43

Бэнэдыкт 16 ў Бэтлееме: Пасланьне аб прыйсьці Хрыста ў сьвет надалей гучыць ў гэтым горадзе.



Затым Сьвяцейшы Айцец асдлужыў Сьвятую Імшу ў Бэтлееме на плошчы “Manger Square” недалёка ад Базылікі Гасподняга Нараджэньня. Лацінскі Патрыярх Ерусаліма арцыбіскуп Тваль вітаючы Папу сказаў, што “Сьвятую Зямлю ніхто не можа сабе забраць коштам другой асобы”. Вітаю на зямлі асьвячанай народзінамі і ўваскрасеньнем Хрыста як Наступніка Пятра, які прыходзіць ўмацаваць братоў ў веры. Твая прысутнасьць сьведчыць, што мы пастаянна прысутныя ў сэрцы і памяці Паўсюднага Касьцёла. Патрыярх выказаў давер, што цераз прысутнасьць і малітву Папы хрысьціяне будуць ўзмацаваныя ў місіі трываньня і даваньня сьведчаньня на гэтай “цяжкай зямлі”. Успамінаючы візыт Яна Паўла ІІ ў 2000 годзе падкрэсьліў, што ад тамашняга часу многа Палестынцаў, галоўным чынам хрысьціян эмігравала. Герарх сьцвердзіў, што не будзе міру на Сьвятой Зямлі пакуль Бэтлеем будзе аддзелены ад Ерусаліма. “Мы молімся з Табою за лепшую будучыню для нашых дзяцей і моладзі, пра тое, каб гэтая Сьвятая Зямля выконвала сваё пакліканьне, каб Бог быў абажаны а людзі жылі ў міры і бясьпецы”.


У сваім казаньні Бэнэдыкт 16 паклікаў хрысьціян Сьвятой Зямлі, каб, міма ўсялякіх цяжкасьцяў, надалей былі сьведкамі перамогі Божай Любові над нянавісьцю, страхам і пачуцьцямі крыўдаў. Папа выказаў свой смутак, што ў Бэтлееме, ў якім аб народзінах Збавіцеля “крычаць нават каменьні”, абяцаньне паўторнага зыходу Ісуса на сьвет здаецца вельмі далёкаю ад ажыцьцяўленьня.
Хрысьціяне Сьвятой Зямлі не могуць аднак траціць надзеі. Папа паясьніў, што прыймаючы чалавечае цела Хрыстос паклікаў нас, каб мы сьведчылі аб Ягонай перамозе над грахом і сьмерцю. Яго Пасланьне з Бэтлеему заклікае хрысьціян, каб “былі сьведкамі перамогі Божай любові над нянавісьцю, самалюбствам, страхам і пачуцьцём крыўды, якая паралізуе міжчалавечыя адносіны і стварае падзелы там, дзе браты павінны жыць у адзінстве”- падкрсэьліў Сьвяцейшы Айцец.
“Не бойцеся”- сказаў Бэнэдыкт 16 спасылаючыся да пасланьня Яна Паўла ІІ з Вядлікага Юбілею Народзін Хрыста. З цэлаю сілаю паклікаў мясцовых хрысьціян, каб аставаліся ў Сьвятой Зямлі і былі “памостам дыялогу і канструктыўнага супрацоўніцтва ў будаваньні культуры міру на месцы цяперашняй заблытанай сітуацыі страху і агрэсіі”. “Перад усім будзьце сьведкамі магутнасьці жыцьця, новага жыцьця, якое даў нам Уваскрослы Хрыстос, жыцьця, якое можа разьясьніць і перамяніць нават найбольш цёмныя і найбольш безнадзейныя людзкія сітуацыі”- сказаў Папа. Краіна ваша патрабуе не толькі новых эканамічных структур, але яшчэ больш новай “духоўнай” інфраструктуры, здольнай ажыўляць энэргіі ў служэньні асьвеце, разьвіцьцю і падтрымліваньня супольнага дабра. Маеце чалавечыя рэсурсы будаваць культуру міру і ўзаемнае пашаны, якая запэўніць лепшую будучыню вашым дзецям. Гэтая высакародная ініцыятыва чакае на вас. Не бойцеся- завершыў сваё казаньне Бэнэдыкт 16.
Пасьля Сьвятой Імшы Папа адправіўся на абед і кароткі адпачынак да аднаго з манастыроў Бэтлеему.








All the contents on this site are copyrighted ©.