2009-05-12 13:41:56

Сустрэча Папы з арганізацыямі, заангажаванымі ў карысьць міжрэлігійнага дыялогу


Вечарам 11-га мая Папа сустрэўся з прадстаўнікамі арганізацый, якія працуюць дзеля збліжэньня паміж хрысьціянамі, гэбрэямі і мусульманамі. У сваёй прамове Бэнэдыкт 16 падкрэсьліў, што супольным заданьнем рэлігій ёсьць абвяшчэньне таго, што спалучае, асабліва ' праўды аб тым, што “Бог існуе і можа быць пазнаны, што Зямля была Ім створана, і што мы Яго стварэньні.Ён заклікае кожнага чалавека, каб жыў, шануючы Яго план адносна сьвету”. На думку Папы розьніцы, якія абмяркоўваем у міжрэлігійным дыялогу, могуць часам здавацца перашкодамі, але не павінны яны кідаць цень на супольнае пачуцьцё пашаны дa таго, што паўсюднае, абсалютнае і служыць для праўды. Яна наказвае рэлігійным людзям, каб надалей гаварылі між сабою. Далей Папа сказаў, што “веруючы чалавек шукае праўды і жыве ёю. Мы супольна можам абвяшчаць, што Бог існуе . Усім трэба прапанаваць праўду. Яна служыць усім членам грамадзтва. Кідае сьвятло на стаўленьне маральнасьці і этыкі. Праўда не ёсьць пагрозаю для талерантнасьці, для існуючых розьніц. Яна дазваляе спрэчкам ставацца рацыянальнымі, адказнымі, адкрываць дарогу да міру."- так завершыў сваё выступленьне Папа Бэнэдыкт 16.







All the contents on this site are copyrighted ©.