2009-05-12 10:00:51

Пашана ахвярам Галакосту


11-на мая, ў Ерусаліме Папа прыбыў ў Мэмарыял “Яд Вашэм”, каб аддаць пашану ахвярам Галакосту. Прыбыў у таварыстве Прэзыдэнта Ізраіля. Падыйшоў да месца “Вечнага Агню”, каб памаліцца. Затым падыйшоў да асоб, якія перажылі Галакост.
Гэты візыт у Інстытуце Памяці быў вельмі чаканы ў Ізраілі ды сродкамі масавай інфармацыі з цэлага сьвету. Але таксама і для самога Сьвяцейшага Айца была магчымасьць выказаць сваю думку адносна Шоа ды адносна вынікаў ідэалогіяў, якія выкінулі Бога са свайго жыцьця. Словы Папы былі сьведчаньнем таго, што Каталіцкі Касьцёл ёсьць блізка тых, якія церпяць з прычыны нянавісьці. “Каталіцкі Касьцёл, паводле навучаньня Ісуса, спачувае ахвярам Галакосту. У той самы час Касьцёл заўсёды побач тых, якія і сёньня ёсьць ахвярамі перасьледаваньняў з прычыны колеру шкуры, рэлігіі і гэтак далей- іхнія цярпеньні ёсьць цярпеньнямі Касьцёла. Як Біскуп Рыму, Наступнік Сьвятога Пятра, сьвярджаю- як мае папярэднікі- заангажаваньне Касьцёла ў малітвах і нястомнай дзейнасьці, каб нянавісьць ніколі больш не валадарыла ў сэрцах людзей. Бог Абраама, Ісаака ды Якуба ёсьць Богам міру.” Нашым абавязкам- сказаў далей Папа- ёсьць парыпомніць сьвету, што гэты Бог існуе, нават і тады, калі маем цяжкасьці зразумець Яго дарогі. “Госпад жыве вечна, Ён трон Свой на суд падрыхтаваў. І Ён будзе судзіць сьвет па праўдзе, па справядлівасьці суд над народамі ўчыніць”.- сказаў Бэнэдыкт 16. Яшчэ прыпомніў, што “імёны ўпісаныя ў гэтым санктуарыі будуць заўсёды займаць сьвятое месца сярод нязлічаных пашчадкаў Абрагама. Хай імёны гэтых ахвяраў ніколі не загінуць. Хай ніколі іхнія цярпеньні не будуь адмаўлянымі, забытымі. Хай ўсе людзі добрай волі чуваюць, каб выкараніць з сэрца чалавека ўсё, што магло б весьці да падобных трагэдый”- завершыў сваю прамову Папа.








All the contents on this site are copyrighted ©.