2009-05-10 13:09:57

Сьвятая Імша: Папа заклікае хрысьціян Сьвятой Зямлі да стойкасьці ў веры


Раніцай ў нядзелю 10-га мая, Сьвяцейшы Айцец адслужыў Сьвятую Імшу на міжнародным стардыёне ў Аммане. Галоўныя тэмы казаньня былі наступныя: ўзмацаваньне сям”і, роля жанчын у грамадзтве ды заахвочаньне хрысьціян да стойкасьці веры ў абліччы цяжкасьцяў. Папа заахвоціў таксама моладзь да задумы над пасланьнем атрыманым ад Бога. Ліутргія была адслужана па-арабску і па-лаціне.
Каталіцкая супольнасьць Сьвятой Зямлі ёсьць глыбока кранута цяжкасьцямі і недахопам упэўненасьці- сказаў Сьвяцейшы Айцец. Заахвоціў вернікаў, каб памяталі аб багацьці сваёй хрысьціянскай спадчыны, а католікаў на цэлым сьвеце да акружаньня сваіх аднаверцаў “мілуючай салідарнасьцю”.
Зьвяртаючыся да моладзі Папа спаслаўся да Дня Малітваў за Пакліканьні, які ў Ярданіі ўшаноўваўся ў нядзелю 10-га мая. Падкрэсьліў, што трэба, каб кожны задумаўся над тым, да чаго кліча яго Бог. “Ісус вас патрабуе, каб Ягоны голас быў чуты ды каб вы працавалі над павялічэньнем Ягонага Каралеўства”- сказаў Бэнэдыкт 16. Затым зьвярнуў увагу на ролю сям”і. Заахвоціў, каб кожная хрысьціянская сям”я была “сапраўднаю школаю малітвы, дзе дзеці навучаюцца шчырай любові Бога і дзе дарастаюць у самадысцыпліне і ў турбоце пра патрэбы іншых і дзе прычыняюцца да пабудовы грамадзтва што-раз больш справялівага і братэрскага”. Папа прыпомніў, што моцныя хрысьціянскія сем”і гэтых краін ёсьць вялікаю спадчынаю, што перадалі ранейшыя пакаленьні. “Хай сёньняшнія сем”і будуць вернымі гэтай спадчыне. Хай ім ніколі не забракне матарыяльнай і маральнай дапамогі да ажыцьцяўленьня іхняе незаступнае ролі ў служэньні грамадзтву”- пажадаў Сьвяцейшы Айцец.
Асаблівую ўвагу Папа прысьвяціў затым грамадзкай ролі жанчын. Падкрэсьліў, што “цераз сваё публічнае сьведчаньне пашаны да жанчын і ахову годнасьці кожнае чалавечае асобы Касьцёл на Сьвятой Зямлі можа ўнесьці важны ўклад у поступ сапраўднае гуманістычнай культуры ды ў пабудове цывізацыі любові”. Папа паклікаў таксама да мужнасьці ў абліччы цяжкасьцяў. “Вернасьць вашым хрысьціянскім караням, вернасьць місіі Касьцёла ў Сьвятой Зямлі патрабуюць ад кожнага з вас асаблівага роду мужнасьці: адважнасьці перакананьня, якая народжаная ад асаблівае веры а не толькі з грамадзкіх звычаяў ці сямейнае традыцыі; адвагі заангажаваньня ў дыялог ды да працы з іншымі хрысьціянамі ў служэньні Эвангэльлю і салідарнасьці з убогімі, з высяленцамі і з ахвярамі глыбокай чалавечай трагэдыі; адвагі ў будаваньні новых мастоў, каб зрабіць пладавітаю сустрэчу людзей розных рэлігій і культур”. На заканчэньне сваёй прамовы Папа падкрэсьліў, што гэта абазначае таксама сьведчаньне аб любові, якая ўзбуджае нас да “даваньня жыцьця” ў служэньні іншым ды супрацьставіцца такім чынам мэнтальнасьці , якая апраўдывае так званае “браньне” жыцьця нявінных асоб.








All the contents on this site are copyrighted ©.