Вячэрня ў Грэка-мэльхіцкай Катэдры Сьвятога Юрыя ў Аммане
Вечарам, у суботу 9-га мая, Сьвяцейшы Айцец адслужыў Вячэрню ў Мэльхіцкай Катэдры
Сьвятога Юрыя ў Аммане. Пасьля прачытаньня фрагмэнту з Пасланьня Сьвятога Апостала
Паўла да Эфэсцаў, Папа меў казаньне. У ім сказаў, між іншым: “што большасьць хрысьціян
Блізкага Усходу мае старажытныя вузы з Патрыярхатам Антыёхіі”. І як у Антыёхіі 2-е
тысячы гадоў таму назад Вучняў Хрыста першы раз названа хрысьціянамі так і сёньня
хрысьіцяне, якія расьцярушаныя на гэтай тэрыторыі ў маленькіх групах ёсьць пазнаваныя
як вучні Госпада. Публічны памер іхняй хрысьціянскай веры не абмяжоўваецца да турботы
пра сябе і свой народ. Іхнія шматлікія ўчынкі міласэрнасьці ахопліваюць усіх жыхароў
Ярданіі: мусульманаў і пасьлядоўнікаў іншых рэлігій а таксама вялікую колькасьць бежанцаў,
якіх Ярданія так вялікадушна прыймае”- сказаў Папа.