2009-05-10 13:12:16

Багародзічная малітва "Каралева Неба": Сьвяцейшы Айцец маліўся за адзінства хрысьціян Сьвятой Зямлі



Гэтая малітва вялікоднага пэрыяду была апошнім пунктам раньняшняе Эўхарыстычнае Літургіі, якой Бэнэдыкт 16 старшынствавў 10-га мая на міжнародным стадыёне ў Аммане. Вось зьмест прамовы Папы:
У часе Сьвятой Імшы я гаварыў аб харызме жанчын, якія нясуць любоў, як аб настаўніцах міласэрнасьці ды тых, якія прыносяць мір. Найбольш цудоўным пракладам жаночых якасьцяў (цнотаў) ёсьць Найсьвятая Дзева Марыя, Маці Міласэрнасьці і Каралева Міру. Зьвяртаючыся цяпер да Яе, ўпрошвайма Ейнага мацярынскага заступніцтва для ўсіх сям”яў гэтых зямель, каб былі сапраўднымі школамі малітвы і любові. Упрошвайма Маці Касьцёла, каб з міласэрнасьцю глянула на ўсіх хрысьціян гэтых краін, каб за Яе заступніцтвам былі сапраўды адно ў вызнаванай веры і даваным сьведчаньні. Упрошвайма Тую , якая так вялікадушна адказала на заклік Анёла і прыняла сваё пакліканьне стаць Маці Бога, каб дала сёньня адвагу і сілу ўсім маладым людзям, якія пазнаюць сваё пакліканьне, каб таксама і яны маглі вялікадушна ахвяравацца, выконваючы волю Госпада.








All the contents on this site are copyrighted ©.