2009-05-08 16:02:45

Пачалося Апостальскае Падарожжа Папы Бэнэдыкта 16 ў Сьвятую Зямлю. Прывітальная цырымонія ў Амане


У пятніцу 8-га мая каля гадзіны 14.30 менскага часу Сьвяцейшы Айцец прыбыў на міжнароднае лётнішча Амману, сталіцы Ярданіі. Тут адбылася цырымонія прывітаньня. Першым прамаўляў кароль Ярданіі Абдуля ІІ. Затым слова ўзяў Папа. У сваёй прамове ён выказаў радасьць з прыбыцьця да Ярданіі. Зямлі багатай на гісторыю, ўкараненую ў старажытнай цывідізацыі, якую стваралі Гэбрэі, Хрысьціяне ды Мусульмане. Сьвяцейшы Айцец прывітаў Караля Ярнадніі ды ўвесь народ, сказаўшы, “што Ярданія ад даўна ёсьць на першым месцы адносна хадайнічаньня ў карысьць міру на Блізкім Усходзе ды цэлым сьвеце; ў падтрымку міжрэлігійнага дыялогу; ў шуканьні справядлівае развязкі ізраільска-палестынскага дыялогу; ў прыйманьні уцекачоў з Іраку ды ў змаганьні з тэррарызмам. Далей ў сваёй прамове Сьвяцейшы Айцец падкрэсьліў намаганьні Ярданіі ў падтрымку міру ды справядлівасьці для ўсіх, хто жыве на Блізкім Усходзе. Прыпомніў затым заслугі папярэдняга Караля Абдулы 1 бен Хусэйна. Знамянальна, што менавіта ў мячэці, якая носіць ягонае імя, адбудзецца заўтра, ў суботу 9-га мая сустрэча Папы з мусульманскімі рэлігійнымі лідэрамі, дыпламатычным корпусам ды з рэктарамі Унівэрсытэтаў. " Хай пачатае ім хадайніцтва ў карысьць развязкі канфліктаў у гэтым рэгіёне, – сказаў Бэнэдыкт 16,- надалей прыносіць плады намаганьняў увядзеньня міру і сапраўднай справядлівасьці для ўсіх, што жывуць на Блізкім Усходзе...Я прыбыў у Ярданію як пілігрым, каб абажаць сьвятыя месцы, якія адыгралі вялікую ролю ў Біблейскай гісторыі.- сказаў Бэнэдыкт 16. - На Гару Нэбо Майсей вёў свой народ, каб убачыў ён зямлю, якая сталася б яму домам. Там Майсей памёр і быў пахаваны. У Бэнатаніі за Ярданам Ян Хрысьціцель прапаведваў ды сьведчыў аб Ісусе, Якога ён сам ахрысьціў ў водах ракі Ярдана. Я наведаю абодва гэтыя месцы, ды буду мець радасьць паблаславіць першыя краевугольныя камені Касьцёлаў, якія паўстануць на месцы Хросту Госпада. Магчымасьць, што каталіцкая супольнасьць Ярданіі можа цяпер узводзіць рэлігійныя будынкі, ёсьць знакам пашаны рэлігіі з боку краіны. Рэлігійная свабода ёсць, безумоўна, асноўным правам. Маю надзею і малюся, каб пашана асноўных правоў ды годнасьць чалавечае асобы былі заўсёды што-раз больш умацаваныя і абароненыя, не толькі на Блізкім Усходзе, але ў кожнай частцы сьвету."- закончыў сваю прамову Бэнэдыкт 16,падкрэсліваючы, што прыбыў сбды не як палітык, але пілігрым.








All the contents on this site are copyrighted ©.