2009-05-08 16:19:25

Патрыярх Туаль аб падарожжы Папы


Лацінскі Патрыярх Іерусаліма арцыбіскуп Фуад Туаль перакананы, што Бэнэдыкт XVI скіруе моцнае пасланне да жыхароў Святой Зямлі. Па словах Патрыярха, мясцовыя хрысціяне чакаюць ад Папы словаў зразумелых і рашучых, каб жыць верай у вельмі скаладанай сітуацыі.


Арцыбіскуп Фуад Туаль нагадвае, што пілігрымка Святога Айца ў Ізраіль, якая распачнецца ўжо заўтра, 8 мая 2009 г., будзе для мясцовай хрысціянскай супольнасці адначасова і пастырскім візітам. Безумоўна, гэты візіт мае таксама іншыя аспекты, як, напрыклад, імпульс да міжрэлігійнага дыялога або палітычнае значэнне, бо «Бэнэдыкт XVI будзе заклікаць да супакою і паяднання ў абставінах велізарнага напружання і бясконцых канфліктаў», — адзначыў лацінскі Патрыярх Іерусаліма.


На думку іерарха, гэты візіт будзе адрознівацца ад пілігрымкі Яна Паўла ІІ ў 2000 г. Перш за ўсё таму, што змянілася знешняя сітуацыя ў краіне: дзевяць гадоў таму была надзея, а сёння пануе расчараванне.


«Я перакананы, што Папа, нікога не абражаючы, скіруе да мясцовых жыхароў належнае пасланне з заахвочваннем скіраваць позірк на Бога», — лічыць арцыбіскуп Фуад Туаль.
Паводле Cftholic.By







All the contents on this site are copyrighted ©.