2009-05-07 14:33:45

Ватыкан: прысяга Швейцарскае Гвардыі


Прысягу склала на Двары Сьвятога Дамаза ў Ватыкане 32-а новыя гвардзейцы. 19-х з іх ёсьць нямецкамоўных, 10-х франкафоны ды трох з італьянскай Швейцарыі. Прысяга адбываецца штогоду 6-га мая. Традыцыйна гэты тэрмін спасылаецца да гістарычнага моманту, калі 147-м швейцарскіх салдатаў ахвяравалі жыцьцё за Папу Клімэнта 7-га ў часе аблогі Рыму войскам імпэратара 6-га мая 1527-га году.. Узброенныя сілы Швейцарыі былі прысутнымі пры Сьвятым Пасадзе ад пачатку 20-х годоў 16-га стагоддзя. Першы іхні атрад прыбыў у Рым у 1506-м годзе, каб абараняць Папу Юліяна ІІ.
Умоваю служэньня ў Швейцарскай Гвардыі было і застаецца швейцарскае грамадзянства ды каталіцкае веравызнаньне. На сёньняшні дзень у Швейцарскай Гвардыі служыць 110-ць мужчын.
Дзень сваёй прысягі гвардзейцы пачалі Сьвятою Імшою, якой старшынстваваў ў Базыліцы Сьвятога Пятра кардынал Тарчыцыё Бэртонэ. У казаньні Дзяржсакратар Сьвятога Пасаду прыпомніў задачы, даручаныя Швейцарскай Гвардыі: ахоўваць асобу Рымскага Папы, асабліва сьцерагчы Апосталські Палац, дзе знаходзяцца апартаманты Папы ды усе ўваходы да Ватыканскае Дзяржавы. Асаблівае заданьне чуваць над бясьпекаю і несьці ганаровую службу ў часе цырымоній з удзелам Сьвяцейшага Айца








All the contents on this site are copyrighted ©.