2009-05-06 15:08:04

Праграма візыту Бэнэдыкта 16 ў лагер палестыньскіх уцекачоў


Ужо вядомы дэталі візіту Бэнэдыкта XVI у лагер палестынскіх бежанцаў Аіда ў Бэтлееме, які Пантыфік наведае ў межах сваёй пілігрымкі ў Святую Зямлю. 13 мая 2009 г. Папа прыбудзе ў Бэтлеем і сустрэнецца з яго пяцітысячным насельніцтвам.Палестынскія бежанцы вельмі рады візіту Бэнэдыкта XVI, бо, на іх думку, ён на свае вочы зможа ўбачыць сапраўдную сітуацыю палестынцаўЗ прамовамі падчас гэтай сустрэчы выступяць Прэзідэнт Палестынскай аўтаноміі Махмуд Аббас і Бэнэдыкт XVI. Жыхары лагера ўручаць Папе два падарункі. Першым будзе ланцужок з прымацаваным да яго ключом, які сімвалізуе і ключ святога Апостала Пятра, і «ключ да вяртання» дадому палестынскіх бежанцаў. Многія з іх захавалі ключы ад сваіх дамоў як знак надзеі на вяртанне. Другім падарункам стане карта Палестыны, выбітая на скале.Для Святога Айца мясцовым мастаком мусульманінам таксама было напісана і ўпрыгожана Евангелле паводле Лукі. Над каліграфічным перапісваннем тэксту мастак працаваў на працягу двух месяцаў. Было выбрана менавіта Евангелле паводле Лукі, бо ў ім даецца апісанне Божага Нараджэння ў Бэтлееме. Гэты падарунак стане пасланнем усяму свету пра мірнае суіснаванне паміж мусульманамі і хрысціянамі ў Бэтлееме.


20 % насельніцтва Бэтлеема — хрысціяне. Некалі іх там налічвалася 85 %.


.








All the contents on this site are copyrighted ©.