2009-05-06 15:07:41

Агульная Аўдыенцыя Сьвяцейшага Айца ў сераду 6-га мая 2009-га году


Адбылася яна на Плошчы Сьвятога Пятра. Прыбыло на яе многа вернікаў і паломнікаў з кожнага кутку сьвету.
У часе сёньняшняе аўдыенцыі Сьвяцейшы Айцец працягваў свой цыкл пра Айцоў Царквы. Папа гаварыў пра Сьвятога Яна Дамаскіна, Доктара Касьцёла, славутую постаць у гісторыі бізантыйскае тэалогіі, Сьвятога.
RealAudioMP3
Каля 700-га году Ян Дамакскін уступае ў манастыр Сьвятога Савы каля Ерусаліму, аддаючыся аскетычнаму жыцьцю, пісьменніцкай дзейнасьці і дашпастырскай паслузе. Сьведчаньнем гэтага ёсьць ягоныя шматлікія пісьмы, творы, казаньні. Ягоны Літургічны успамін прыпадае на 4-га сьвежня.
На Усходзе Ян Дамаскін найбольш вядомы з трох славутых прамоваў- сказаў далей ў сёньняшняй аўдыенцыі Папа Бэнэдыкт 16- супраць тых, якія ганьбавалі Сьвятыя Іконы. Мы яму ўдзячныя за ўдакладненьне паняцьцяў публічнага і праватнага культу, абажаньня Бога ды ўласьцівага разуменьня культу Сьвятых, Іконаў і рэліквій.
У спрэчках, якія вяліся ў ягоныя часы на тэму культу Іконаў- зноў сказаў Папа- Ян з Дамаску паясьніваў, што звычай прадстаўленьня на Іконах Хрыста і Сьвятых не мае нічога супольнага з ідалапаклонствам. Прыпомніў, што цераз факт Уцелаўленьня Сын Божы прыйшоў у сьвет і дазволіў, каб людзі маглі яго бачыць і ўвекавечваць.
“Іконы,- сказаў на заканчэньне сваей прамовы Папа Бэнэдыкт 16,- якія прадстаўлялі саюз Сьвятых з Хрыстом, зьяўляюцца для ўсіх заахвочаньнем да насьледаваньня і да асаблівае сувязі з Богам.

На заканчэньне аўдыенцыі Папа прывітаў ўсіх вернікаў, асабліва хворых, моладзь ды новыя шлюбныя пары надзяляючы на ўсіх сваё Апостальскае Блаславенства








All the contents on this site are copyrighted ©.