2009-05-05 14:15:55

Пробашч парафіі Найсвятога Сэрца Ісусавага ў Ташкенце арганізуе штонядзелю спецыяльную Дзіцячую Імшу. Айцец Люцыян Шыманскі для гэтага спускаецца з амвону, каб наблізіцца да малых.


Aйцец Люцыян пэўны, што для ягоных малышоў 4-х - 12 гадоў царква ніколі больш не будзе "нудным месцам". Гэта як бы віктарына, калі пробашч задае дзеткам пытанні, каб зразумець, што яны выносяць з урокаў нядзельнай школкі. Галоўнаю задачаю пробашч і манашкі кангрэгацыі Маці Тэрэзы лічаць выхаванне абажання святой Эўхарыстыі. Такая дзіцячая "Імша" пачынаецца за гадзіну перад пачаткам сапраўднай Літургіі. Раней дзеці сумавалі, бо не разумелі, што адбываецца падчас Эўхарыстычнай таямніцы. Адкалі пачалася гэтая падрыхтоўка ў ніжняй капліцы касцёла, прайшлі 4 месяцы. Айцец Люцыян гаворыць дзеткам пра простыя зразумелыя рэчы, абапіраючыся на іхны свет: цацкі, мультфільмы, школа, і паяснівае праз гэтыя вобразы тое, што адбываецца падчас Святога служэння. Цікава, што сярод вернікаў ёсць мама-псіхолаг. Яна сцвярджае, што яе 11-цігадовая дачка стала вельмі цікавіцца і маліцца з разуменнем. Але як прафесіянал падкрэсліла, што дзіцячая Імша карысная і для бацькоў, бо дапамагае зірнуць на Эвангельскія падзеі чыстымі дзіцячымі вачыма. Са 150 парафіянаў меньш за чвэрць прыходзіць з дзеткамі, але на дзіцячую Імшу сьала прыходзіць амаль цэлая царкоўная супольнасць Ташкента.







All the contents on this site are copyrighted ©.