2009-05-04 14:05:21

Сьвятарскія сьвядчыны ў Ватыкане



У нядзелю раніцай, 3-га траўня, Папа Бэнэдыкт 16 адслужыў у Базыліцы Сьвятога Пятра, Сьвятую Імшу, ў часе якой высьвяціў на сьвятароў 19-х дыяканаў. У сваім казаньні спаслаўся на Нядзелі Добрага Пастыра, якая ўшаноўвалася ў Каталіцкім Касьцёле менавіта ў нядзелю 3-га мая.
RealAudioMP3
Будзьце людзьмі малітвы і служэньня, каб вы сталіся сьвятарамі сьвятымі, паводле Божага Сэрца- гэтае заахвочаньне Бэнэдыкт 16 накіраваў да нэапрэзбітэраў рымскае дыяцэзыі. Сьвятар усю сваю тоеснасьць атрымлівае ад Хрыста- працягваў Сьвяцейшы Айцец. Рашаючыся ісьці за Ім, пагаджаецца на ўдзельнічаньне ў Ягонай долі, таксама на адкіненьне і крыж. Толькі такім чынам стаецца карысным у будаваньні Касьцёла. “Гэта праўда і мы сьвятары гэтае зазнаем: “Сьвет- у Янавым сэнсе гэтага слова- не разумее хрысьціяніна, не разумее слугаў Эвангэльля- працягваў Папа. Часткова таму, што ня ведае Бога, часткова таму, што не хоча Яго пазнаць. Сьвет не хоча пазнаць Бога, каб Ягоная воля яму не перашкаджала, дзеля гэтага не хоча слухаць Ягоных слугаў, каб не папасьці ў крызіс”.
Жывучы ў сьвеце і сьвятары ёсьць выстаўленыя на спакусы сьвету і карыстацца тым, што прыземнае. Дзеля гэтага трэба пастаяннае чуйнасьці і ачышчэньня- падкрэсьліў Бэнэдыкт 16. Неабходным у гэтым ёсьць малітва, якая павінна спалучацца з паслугаю. Папа пералічыў пры гэтым штодзённую Сьвятую Імшу, Літургію гадзінаў, эўхарыстычнае абажаньне, ружанец і роздумы. “Сьвятар, які многа моліцца і моліцца добра, паступова стае што-раз больш убогім і што-раз больш абьядноўваецца з Ісусам, Добрым Пастырам і Слугою братоў- сьцвердзіў Папа.
Высьвячаныя Папам новыя сьвятары паходзяць не толькі з Італіі. Сярод 19-х нэапрэзьбітэраў знайшліся таксама па аднаму: жыхар Нігерыі, Гаіці, Харватыі, Рэспублікі Чэхіі, Карэі і Чыле. Наймалодшы новы сьвятар мае 27-м гадоў а найстарэйшы 51-н год.








All the contents on this site are copyrighted ©.