2009-05-04 14:13:20

Парыж: Тут аб'яўлена аб прэзентацыі 5 мая чарговага Мітынгу дружбы між народамі, які па традыцыі пройдзе ў італьянскім курортным горадзе Ріміні напрыканцы жніўня.


Сёлета - ён юбілейны, 30-ты " Meeting" ад ягонага запачаткавання ў 1979 годзе. Цяпер, 5 мая адбудзецца прэзентацыя ў сядзібе ЮНЭСКА, дзе адкрылася пранагодная выстава -"30 гадоў дыялогу" . Такая ж тэма жнівеньскай сустрэчы. Каля 700 тысяч чалавек былі за 30 год уключаныя ў праекты дыялогу цывілізацый. Мэтаю "Meeting" у Ріміні было і застаецца паглыбленне сувязей культурнага, рэлігійнага і палітычна-плюралістычнага характару між усімі зямлянамі дзеля падвышэння міру і свабоды. Мітынг заўсёды вельмі чуллівы да драматычных сітуацый і гуманітарнай дапамогі, дык запрашае да сябе сведкаў розных падзей - як жудасных трагедый, так і радасных стваральных выяў сучаснага грамадства. Дыскусіі, сустрэчы і дакументальныя сведчанні суправаджаюцца творчымі падзеямі: ідуць канцэрты, выставы, фільмы. На майскай прэзентацыі ў сядзібе Юнэска будуць першыя заснавальнікі мітынгу, а таксама старшыня гэтай арганізацыіі пры ААН, аглядальнік ад Святога Пасаду і прэзідэнт Фундацыі Мітынгу.







All the contents on this site are copyrighted ©.