2009-05-04 14:12:34

Арцыбіскуп Амато: Сьвятыя- гэта знак надзеі на будучыню ў братэрстве, радасьці і супакоі


«Святыя з’яўляюцца канкрэтным знакам надзеі на будучыню братэрства, радасці і супакою», — адзначыў прэфект Кангрэгацыі па справах Кананізацыі арцыбіскуп Анджэло Амато падчас сесіі, арганізаванай Папскім універсітэтам Antonianum у Рыме з нагоды святкавання 800-годдзя заснавання Ордэна Братоў Меншых (францішканаў).


Італьянскі іерарх нагадаў, што святасць з’яўляецца «пакліканнем кожнага ахрышчанага»: «Так, як у першыя вякі хрысціянства кроў мучанікаў была сокам святасці Касцёла, так сёння не толькі святыя мучанікі, але таксама святыя вызнаўцы з’яўляюцца надзвычайнымі сведкамі Хрыстовага Евангелля». «Касцёл, як учора, так і сёння, заўсёды будаваўся з прысутнасці мучанікаў і святых», — дадаў арцыбіскуп Анджэло Амато.








All the contents on this site are copyrighted ©.