2009-05-04 14:09:46

Рым. Тут, у ватыканскім палацы святога Каліста праходзіць Міжнародная сустрэча "Пілігрымуючы па Зямлі", зарганізаваная Папскай радай па Пастырстве сярод мігрантаў і вандраўнікоў.


Сакратар Рады арцыбіскуп Агосціно Маркето, былы апостальскі нунцы ў Беларусі, вітаючы прадстаўнікоў 20 краін свету, зазначыў:" Турызм, акрамя таго, што дае жыццёвы вопыт і радасць, мае яшчэ адзін - гуманітарны памер, які можна тэалагічна асэнсоўваць...Ён ёсць полем эвангельскае місіі . Дык ад гэтага паходзіць прапанова з боку Царквы дадаваць свой уклад у дзейнасць тых дзяржаўных структур, якія займаюцца турызмам." Монсіньёр Маркетто далей выказаў прысутным сваё перакананне, што пастырства ў асяродку турызму ёсць складоваю часткаю агульнацаркоўнага дзеяння, звернутага не толькі да тых, якія падарожнічаюць, але і да шматлікіх працаўнікоў гэтага сэктару эканомікі.
Сабраныя ў Рыме біскупы і дырэктары турбюро ад нацыянальных канферэнцый будуць слухаць лекцыі і наведваць святыя месцы. Арганізатары сустрэчы заклікалі іх намагацца па-сучаснаму пашыраць турызм для хрысціянаў і усіх людзей, каб вольны час нёс духоўнае ўзрастанне: агульначалавечае і рэлігійнае , ды дапамагаў творчасці і ўмацаванню сям'і







All the contents on this site are copyrighted ©.