Ізраіль-Ватыкан: ацяпленьне перад візытам Папы Бэнэдыкта 16
Візыт Папы ў Сьвятую Зямлю будзе плодам супрацоўніцтва паміж Ізраілям і Сьвятой
Сталіцай, які можа прычыніцца да міру на Блізкім Усходзе ды да гэбрэйска-каталіцкага
прымірэньня. Такой думкі ёсьць пасол Ізраіля пры Ватыкане спадар Мордэхай Левы. Як
знак гэтага “добрага супрацоўніцтва” можна прызнаць- сказаў Левы- прысьпяшэньне ватыканска-ізраільскіх
перагавораў ў справе законнага статуту Каталіцкага Касьцёла ў Ізраілі ды ўрэгуляваньне
ягонае падаткаванае і маёнткавае ўласнасьці. 30-га красавіка ў Ерусаліме адбылася
зборка пастаяннай рабочай двухбаковай камісіі, якая займаецца гэтымі пытаньнямі.
Камунікат са зборкі гаворыць “аб значным поступе”, хаця не ўдакладнівае, чаго меў-бы
тычыцца. Знакам добрае волі з гэбрэйскага боку ёсьць таксама ініцыятыва больш
за сто рабінаў з розных частак сьвету, якая падрыхтоўваецца з нагоды візыту Бэнэдыкта
16 да Сьвятой Зямлі. Справа ідзе пра спэцыяльнае прывітаньне з іхняга боку. Гэта
мае быць адначасна маніфэстам падтрымкі для гэбрэйска-каталіцкага дыялогу.