2009-05-02 10:11:27

ЛЮБЛІН. У славутым каталіцкім універсітэце імя Папы Яна Паўла 2-га абараніў дактарат з адзнакай "Honoris causa" кардынал Тарчізіо Бертоне, які да будучай нядзелі знаходзіцца ў Польшчы.


"Сённа назіраецца павелічэнне злоўжывання словам: у деклярацыях палітыкаў, у рэкламе, .. У такіх умовах усё больш стаецца актуальным роздум над Божым Словам, якое вядзе да адкрыцця на Праўду."- зазначыў Дзяржсакратар Ватыкану. Ён абараніў дысертацыю ў тэме кананічнага, грамадзянскага і адміністратыўнага Права. Папярэднічала цырымоніі ўручэння ганаровага Выдатнага дыплому святая Імша, якую й ўзначаліў кард.Тарчізіо. У сваёй гамеліі ён, аддаючы даніну старажытнай культуры гораду, дзе ўсё прыпамінае пра Папу Яна Паўла 2, у прыватнасці, засяродзіўся на праблемах сучаснасці, ролі каталіцкіх універсітэтаў ў абароне правоў чалавека. Яна можа выяўляцца ў розных іпастасях,асабліва ў цяперашняй эпосе. Яе кардынал назваў перакручанай, бо грамадства часта аддае літаральна ўсё на продаж. Пад рызыкай усё больш стаецца нават самое жыццё чалавецтва. Дык роля ўніверсітэтаў падвышаецца яшчэ больш, асабліва каталіцкіх."Царква не закрываеууа ў самой сабе, не хавае радасць Эвангелля, але актыўна ўдзельнічае ў драме чалавечага цярпення, каб, праз сілу Хрыстовых мукаў пераўтварыць кожную пакуту ў падзею, багатую на сэнс і адкрытую на аднойдзеную надзею",- сказаў Ягоная Эмінэнцыя. Ён намаляваў пераменлівы глабалізаваны свет. які ўсё больш стаецца ўзаемнаўзалежненым і падзвергнутым вялікім культурным пераменам. Кард. Бертоне заклікаў усіх маладых удзельнікаў святой Імшы, - студэнтаў. пачаткоўцаў у навуцы, - да пераадолення пессемізму, б цяжкасці сучаснага моманту трэба пераўзысці, адказнасць за што палягае ў асноўным на маладым пакаленні . Неабходна не губляць пэўнасці ў салідарнасці між Богам і чалавекам. "Ад сэрца жадаю вам, - сказаў кардынал Тарчізіо Бертоне юным слухачам (у асноўным паходжаннем са славянскіх краін, некаторыя і з нашай Беларусі) - што каталіцкі універсітэт, які носіць імя Папы Яна Паўла 2-га,- будзе паказваць тыя каштоўнасці, на якіх базуецца хрысціянскі гуманізм. нават у цяперашні момант. калі асоба часта нізвяргаецца да сутнасці аб'екту, рэчы, Царква не стамляецца адказваць на гэты выклік і пракламуе годнасць кожнай чаалвечай асобы, створанай на падабенства Божае!"







All the contents on this site are copyrighted ©.