2009-05-02 10:12:18

Рым.Навукоўцы пачалі прымяняць найноўшыя крыміналагічныя тэсты для вывучэння рэшткаў першахрысціянаў, якія знойдзены на могілках - катакомбах Вечнага гораду.


Кіраўнік групы даследчыкаў праф. Рутжэрс сказаў журналістам, што з "меню" - а дослед паказаў, што елі шмат рачной рыбы і салатаў - ў далейшым можна будзе таксама выявіць сацыяльны склад першахрысціянскай грамады, якую настаўлялі першаапосталы Пётр і Павел , а пасля мучаніцкай смерці іхныя наступнікі. Усяго ў Рымскіх катакомбах пахавана з паўмільёны чалавек. Група вучоных прааналізавала рэшткі некалькіх дзясяткаў, якія былі ўзятыя, у прыватнасці, з катакомбаў святога Каліста каля Апіявай дарогі. Раней лічылася, што хрысціяне карысталіся пячорамі як могілкамі ў 3 - 5 стагоддзях ад Раства Хрыстовага, але апошнія аналізы паказалі, што ўжо з 2-га стагоддзя. Хрысціяне катакомбнага (сакрытага) перыяду, калі падзвяргаліся смяротным ганенням за сваю веру (ажно да 313 года), мелі свае перавагі ў ежы. Аналіз паказаў, што яны любілі якнайбольш рачную рыбу. Катакомбы св. Каліста - адні з самых буйных. Частка - так званая "ліберыйская" мае ў асноўным 2 тыпы "кубікулаў" - пахавальных пакоеў, дзе знаходзяцца магілы з рэшткамі 50 чалавек, а таксама ёсць "локулі" - нішы, выбітыя ў каменных мурах пячор адна над адной. Скялеты былі ўзятыя з абодвух тыпаў пахаванняў. Так, напрыклад, рэшткі чалавека, які памёр на тыя часы вельмі старым -- 82-85гадовым. Знайшлі й рэшткі 2-гадовага дзіцяці. Пол жыхароў Рыму першых стагоддзяў ад Раства Хрыстовага , нажаль, аказалася вызначыць цяжэй, бо на аналізы пакуль бяруцца з канечнасці. Параўноўваючы вынікі з даследваннямі у тым ліку і мумій, знойдзеных на Апенінах, навукоўцы сцвярджаюць, што першахрысціяне елі якнайбольш рачную рыбу. Яна складала да паловы рацыёну катакомбных хрысціянаў. І, хаця першахрысціяне аддзялялі сабе ад юдэяў і прадпісаных Майсеем забаронаў ды іншых правілаў, яны ўсё ж не злаўжывалі мясной ежай, як пагане(язычнікі), якія паядалі жывёл пасля ахвяравання на паганскіх капішчах. Аднак выбар пераважна есці рачную рыбу здзівіў навукоўцаў.







All the contents on this site are copyrighted ©.