2009-05-01 12:19:35

Гамбург. Ужо ў 5-ты раз у гэтым партовым горадзе адбылася сумесная экуменічная малітва на плошчы перад царкою св. Георгія пад адкрытым небам блізка цэнтральнага вакзала.


Заарганізавалі разам акцыю члены грамадаў каталіцкага сабору, дому пратэстантаў іцэнтральнай мячэці. Малітва прайшла на Святую Пятніцу па грыгарыянскім календары. Як сказаў эвангелісцкі пастыр Кай Краак, "Мы разам пазнаем у Езусе Хрысце ахвяру нянавісці - бо нянавісць дала прывесці смяротны прыгавор. Так і сёння - на нашых вачах людзей пераследуюць, яны пакутуюць і паміраюць". Прэсавая сакратарка мусульманскай жаночай грамады Озлем Наз патлумачыла законы Ісламу , якія зусім не дазваляюць гвалту фізічнага і псіхічнага супраць жанчын і дзяўчынак, а тыя, што толькі прыкрываюць свае злачынствы правіламі быццам з Карану. На самой справе, гэта парушэнне правоў чалавека і мае сваю кару для ўсіх. Пратэстанцкі пастыр, які наталяе духоўна хворых на СНІД, папрасіў усіх не пераследваць геяў і лесбіянак, бо і гэтыя людзі ў пошуку любові на свой капыл. Усе разам , пасля прывітання імама, горача памаліліся аб міры між усімі людьмі і народамі. Потым у капліцы касцёла св. Георга усе пагутарылі між сабою і перайшлі ў царкоўную залю слухаць музыку "На смерць Ісусавую, Які змёртвых устаў"







All the contents on this site are copyrighted ©.