У аўторак, 28 красавіка, Прэзідэнт Беларусі сустрэўся з Князем і Вялікім Магістрам
Суверэннага Мальтыйскага ордэна фра Мэцью Фестынгам. Сустрэча праходзіла на віле Мальтыйскага
Прыярата - рэзідэнцыі Суверэннага Ваеннага Мальтыйскага ордэна. Маючы статус экстэрытарыяльнасці,
Ордэн мае зямельныя ўладанні ў Італіі, Аўстрыі і Чэхіі.
Мальтыйскі ордэн падтрымлівае
дыпламатычныя адносіны са 100 дзяржавамі. У 2004 годзе ён адкрыў сваё пасольства і
ў Беларусі - першай дзяржаве сярод краін СНД. З сярэдзіны 90-х гадоў мінулага стагоддзя
Мальтыйскі ордэн актыўна займаецца дабрачыннай дзейнасцю ў Беларусі, аказваючы гуманітарную
дапамогу розным медыцынскім установам краіны, а з 2002 года супрацоўнічае з Беларуссю
і яшчэ па адным напрамку - арганізацыі стажыровак беларускіх урачоў ва універсітэцкіх
клініках Бельгіі. Цяпер на стадыі ўзгаднення знаходзіцца пытанне садзейнічання дзіцячым
дамам сямейнага тыпу Мінскай вобласці, якія маглі б быць пад патранатам Мальтыйскага
ордэна.
Звяртаючыся да фра Мэцью Фестынга, Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага
народа падзякаваў Мальтыйскаму ордэну за шматгранную гуманітарную місію, істотную
падтрымку па мінімізацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС, аздараўленню дзяцей,
перааснашчэнню медыцынскіх устаноў, падрыхтоўцы медыцынскіх кадраў.
Аляксандр
Лукашэнка выказаў упэўненасць, што адносіны паміж Беларуссю і Мальтыйскім ордэнам
будуць развівацца на аснове ўзаемапавагі, прыхільнасці да агульных хрысціянскіх каштоўнасцей.
Прэзідэнт таксама дадаў, што Беларусь і Мальтыйскі ордэн маюць даўнія гістарычныя
сувязі: першае аддзяленне Ордэна было заснавана ў Беларусі ў канцы XIV стагоддзя.
30 красавіка спаўняецца 13 гадоў з дня ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю
і Мальтыйскім ордэнам, які вёў актыўную дабрачынную дзейнасць у нашай краіне.
У
прысутнасці Кіраўніка дзяржавы і Вялікага Магістра былі падпісаны два дакументы: Пагадненне
паміж Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі Беларусі і Паштовай адміністрацыяй Мальтыйскага
ордэна аб абмене паштовымі адпраўленнямі, а таксама Мемарандум паміж Мінскім аблвыканкамам
і пасольствам Мальтыйскага ордэна ў Беларусі аб супрацоўніцтве ў гуманітарнай сферы,
уключаючы прадастаўленне гуманітарнай дапамогі. Як адзначыў Прэзідэнт, падпісанне
гэтых дакументаў з'яўляецца першым крокам па фарміраванню дагаворна-прававой базы
двухбаковых адносін.
Затым прайшло афіцыйнае снеданне ў гонар Прэзідэнта Рэспублікі
Беларусь ад імя Князя і Вялікага Магістра Суверэннага Мальтыйскага ордэна фра Мэцью
Фестынга, на якім таксама прысутнічаў Дзяржсакратар Яго Святасці Папы Бенедзікта XVI
Кардынал Тарчызіо Бертоне.