2009-04-30 14:03:25

Рым. Выйшаў з друку зборнік-даведнік для пілігрымаў па храмах Італіі з указаннем мастацкай каштоўнасці, накшталт славутага пуцевадзіцеля "Гід Мішлен".


Аднак, для абазначвання найбольш важных аб'ектаў для агляду і малітвы выкарыстоўваюцца не зорачкі, як для гатэляў ці каньякоў, але адпаведныя тэмату. Гэта сімбалі свечак і кніг-малітоўнікаў. Рэйцінг склаў знаўца, італьянскі пісьменнік і журналіст Камілло Ланьёнэ. У шкалу адзнакаў уключаныя нават не так, здавалася б, значныя асаблівасці, як колькасць лаў у касцёле. Аднак для старых ці інвалідаў гэта добрая інфармацыя, каб ведаць і адпаведна падрыхтавацца, напрыклад, маючы рукзак, які аснашчаны алюміневай арматурай і лёгка пераўтвараецца ў зэдлік. Напрыклад, базіліка святога Паўла па-за мурамі, акрамя свайго асноўнага прызначэння аднаго з важнейшых храмаў свету, дзе захоўваюцца рэшткі вялікага апостала, мае больш адзнакаў, бо ў ім выконваюць грыгарыянскія песьняпенні сёстры-цыстэрцыянкі з суседняга кляштару. разам з тым, пазначыў аўтар і недахоп вады ў крапільніцы. Аазісам бессмяротнай лацінскай Літургіі назваў журналіст царкву Езуса і Марыі - непадалёк ад плошчы дэль Пополо. Тут усё як было ў старажытнасці. нават парафіянкі гэтага рымскага касцёла, адносна невялікага, прыходзяць на святую Імшу пад вуаллю.







All the contents on this site are copyrighted ©.