Маліцца і гаварыць з Богам вельмі карысна для здароўя. У чарговы раз гэта сцвярджаюць
навукоўцы.
Cупрацоўнікі Ахрускага Універсітэта ў Даніі правялі доўгатэрміновае даследванне
на дзясятках практыкуючых хрысціянаў, якія шануюць Бога ў храме, але ня толькі -
яны пастаянна адчуваюць сабе ў дыялогу, гавораць з Ім як з блізкім чалавекам, сябрам.
" Маліцца і звяртацца да Бога - дае такое ж палегчанне і знаходжанне выйсця з цяжкіх
становішчаў, ці рашэнне пытанняў, ці ўтаймаванне вялікіх пазітыўных эмоцый, як добрая
гутарка з найлепшым сябрам ці сяброўкай, - чалавекам ў целе і рэальным жыцці" - такі
вердыкт навукоўцаў розных галін: медыкаў-псіхіятраў, неўролагаў і фізіёлагаў. Гутарка
з Богам актывізуе тыя ж участкі ў мозгу, як і гутарка з чалавекам, да якога ёсць поўны
давер.