Агульная аўдыенцыя Сьвяцейшага Айца ў сераду 29-га красавіка
Адбылася яна на Плошчы Сьвятога Пятра. Прыбыло на яе многа вернікаў і паломнікаў
з кожнага кутку сьвету. У сваёй сёньняшняй катахэзе Сьвяцейшы Айцец пазнаёміў
вернікаў з постацю Германа, Патрыярха Канстантынопаля. У 8-м стагоддзі ён меў вялікую
ролю ў часе так званага іканаборства. Калі імпэратар Лявон ІІІ і ягоныя паплечнікі
намагаліся правесьці рэформу дзяржавы- сказаў Папа ў часе сёньняшняе аўдыенцыі- пачынаючы
ад забароны хрысьціянскага культу абраза ды сьвятых іконаў, якія прызнавалі за ідалапаклонства,
Герман рашуча гэтаму супрацьставіўся. На ягонае стаўленьне мела ўплыў асабістае
дасьведчаньне. У часе аблогі
Канстантынопаля Арабамі на пераломе 717-718 гадоў Герман зарганізаваў ўрачыстую працэсыю,
ў часе якой несена ікону Божай Маці і рэліквіі Сьвятога Крыжа. Канстантынопаль не
быў пераможаны і Патрыярх прызнаў гэты факт за доказ Божага адабрэньня для пабожнасьці
народу. Герман быў славутым з прычыны турботы пра Літургію- сказаў на заканчэньне
аўдыенцыі Бэнэдыкт 16. Як прамоўца і пісьменнік меў вялікі ўплыў на разьвіцьцё ўсходняй
марыйнай тэалогіі. На заканчэньне аўдыенцыі Папа прывітаў ўсіх вернікаў,
асабліва хворых, моладзь ды новыя шлюбныя пары надзяляючы на ўсіх сваё Апостальскае
Блаславенства