Абруццо. Папа Бенедыкт 16 прыбыў да пацярпелых ад землятрусу жыхароў горнай вобласці
Італіі. Гэтага аўторку жыхары трагічнай зоны, дзе працягваюцца падземныя штуршкі
і ліе праліўны дожд пры нізкіх тэмпературах, вельмі чакалі.
Дзеля дрэннага надвор'я Свяцейшы Айцец прыбыў на машыне, а не верталётам, як меркавалася.
Праз пацярпелую Аквілу ён праехаў, дабраўшыся непасрэдна да эпіцэнтру. Гэта вёска
Онна. Тут абняў жыхароў палатачнага гарадку. Многія згубілі не толькі хаты, але родных
і блізкіх. Папа звярнуўся да іх са словам суцяшэння і прыняцця гора ў святле веры: "Дарагія
сябры,- сказаў ён.- Я прыбыў да вашай цудоўнай параненай зямлі, поўнай болю і выпрабаванняў,
каб выказаць маю блізкасць... ад першага моманту, 6 красавіка, калі моцны штуршок
загубіў амаль 300 чалавек, многіх параніў і прынёс вялізныя матэрыяльныя разбурэнні...
Уся Царква тут. побач са мной, - працягваў Бенедыкт 16, - падзяляючы вашы пакуты і
боль дзеля страты роденых і блізкіх, у жаданні дапамагчы.Хочым удзельнічаць у адбудове
дамоў, цэркваў, аграгарадкоў, моцна пашкоджаных. Мы захапляемся вашым гераізмам ў
абліччы стыхіі, вашу вялікую патрыятычную годнасць ь веру, з якімі вы сустрэлі так
цяжкае выпрабаванне...Сапраўды, гэта не ўпершыню, землятрусы вам, нажаль, вядомы,
і, як у старажытнасці, вы не здаецёся, не згубілі духу. Існуе прымаўка вашых старыкоў:"Ёсць
яшчэ шмат будучыні за Вялікім Камянём ( мясцовасць лыжных курортаў)". Далей Папа параўнаў
жыхароў зоны землятрасення з вучнямі Хрыста, якія вярнуліся пасля Ягонага ўкрыжавання
расчараванымі, у трагічнай тузе...Аднак, калі яшчэ й не пабачылі яго вачыма, надзея
пачала вяртацца да іх праз пачуцці, праз сустрэчу з Невядомым. "Дык Папа з вамі, каб
сказаць, што вашы дарагія жывуць у Богу і чакаюць ад вас сведчання мужнасці і надзеі".
Далей Бенедыкт 16 даверыў загінуўшых Богу , папрасіўшы ўсіх журботных родных і усю
Італію далучыцца да малітвы "Ойча наш" і дадаў вялікую задушную малітву. Зноў паклікаўшы
ўсіх да вялікай мужнасці і надзеі, Папа надаў выпрабаванаму народу сваё апостальскае
блаславенства.