2009-04-27 16:36:46

Міністр замежных спраў Італіі заклікаў Лукашэнку паважаць правы грамадзянаў


Урад Італіі заклікае прэзыдэнта Лукашэнку, які ўчора прыбыў зь візытам у гэтую краіну, “паважаць правы і асноўныя свабоды беларускіх грамадзянаў”.

У сваім адкрытым лісьце італьянскі міністар замежных спраў Франка Фратыні рэагуе на крытычны артыкул газэты "Corriere della Sera" у сувязі з візытам беларускага кіраўніка Лукашэнкі ў Рым і падтрымкай італьянскага кіраўніцтва беларускага рэжыму. Пасланьне надрукаванае ў сёньняшнім нумары Corriere della Sera.


Паводле кіраўніка замежнапалітычнага ведамства Італіі, “Эўразьвяз прыняў рашэньне прыпыніць некаторыя санкцыі супраць Менску і ў сувязі з пачаткам праграмы “Ўсходняе партнэрства” запрасіць Лукашэнку ўзяць удзел у саміце 7—8 траўня ў Празе”. Мэта гэтага кроку, паводле Фратыні, — дапамагчы Беларусі стаць на шлях паступовага дэмакратычнага разьвіцьця.


У Рыме спадзяюцца, што візыт беларускага кіраўніка ў Італію будзе садзейнічаць сумесным намаганьням у справе набліжэньня Беларусі да дэмакратычных стандартаў і эўрапейскіх каштоўнасьцяў.








All the contents on this site are copyrighted ©.