2009-04-27 14:51:31

Кананізацыйныя ўрачыстасьці ў Ватыкане


У нядзелю 26-га красавіка ў часе Сьвятой Імшы, адслужанай на Плошчы Сьвятога Пятра, Папа Бэнэдыкт 16 кананізаваў 5-х Бласлаўлёных Каталіцкага Касьцёла. Новыя сьвятыя гэта: 1) айцец Тадіні, жыў у гадах 1846-1912, італьянец з дыяцэзыі Брэша, заснавальнік Законніц Работніц Сьвятога Дому з Назарэт.
2) айцец Толомэі, жыў у гадах (1272- 1348) італьянец, заснавальнік бэнэдыктынаў алівэтанаў
3) брат Нонюш ад Маці Божай Альварэс Пэрэйра, жыў у гадах 1360-1431, партугальскі нацыянальны герой, кармэліт.
4) законніца Гэртруда Комэнсолі, жыла ў гадах 1847-1903, італьянка, заснавальніца Абажальніц Найсьвятога Сакратамту
Ды 5) законніца Вольпічэльлі, жыла ў гадах 1839-1894, італьянска, заснавальніца Зграмаджаньня Служэбніц Найсьвятога Сэрца Ісусавага.
RealAudioMP3
Харызмы новых Сьвятых ажыцьцяўляліся ў розных галінах, аднак усе яны чэрпалі сілы з Эўхарыстыі- падкрэсьліў у сваім казаньні Папа. Касьцёл асабліва ў вялікодным пэрыядзе паказвае сапраўдную прысутнасьць Хрыста ў Сакраманце Яго Крыві і Цела. Гэта ўпрывілеяванае месца абьяднаньня з Богам, ад якога чалавек атрымлівае прабачэньне і жыцьцё. “Эўхарыстыя ёсьць жывою і адвечнаю спадчынаю пакінутаю Хрыстом, якую трэба паглыбляць, каб магла зрабіць на нас сваю нязглыбленую пасьпяховасьць”- сказаў Бэнэдыкт 16.
Далей ў сваім казаньні Сьвяцейшы Айцец гаварыў аб паасобных новых Сьвятых, падкрэсьліваючы іхнія заслугі для Каталіцкага Касьцёла і ўсяго чалавецтва.
На заканчэньне казаньня Папа паклікаў прысутных вернікаў, каб падзякавалі Богу за дар сьвятасьці, “які ясьнее ў Касьцёле з асабліваю прыгажосьцю ў новых Сьвятых: ў Тадінім, ў Бэрнардзе Толомэім, Нонюшу ад Сьвятой Марыі, Гэртрудзе Комэнсолі ды Кацярыне Вольпічэльлі”. Дазволім сябе аддацца іхняму прыкладу, вясьціся іхмімі навучаньнямі, каб і нашае жыцьцё сталася кандаком, які выхваляе Бога, сьледам Ісуса, абажанага ў таямніцы Эўхарыстыі, Якому служым вялікадушна ў нашым бліжнім. Хай выпрасіць нам ажыцьцяўленьне гэтае эвангэльскае місіі Марыя, Каралева Сьвятых ды гэтых пяцёра сьветлых прыкладаў сьвятасьці, якіх сёньня абажаем з радасьцю”- сказаў на заканчэньне Папа.








All the contents on this site are copyrighted ©.