2009-04-27 14:55:11

Багародзічная малітва вялікоднага пэрыяду "Каралева Неба" ў нядзелю 26-га красавіка



У часе гэтае малітвы Сьвяцейшы Айцец падзякаваў усім удзельнікам нядзельных урачыстасьцей, асабліва пілігрымам, якія прыбылі з многіх частак Італіі, і пажадаў, каб “гэтая пілігрымка, перажываная пад знакам сьвятасьці і ўзмацаваная ласкаю Году Сьвятога Паўла, магла дапамагчы кожнаму “ісьці” з большаю радасьцю і энтузыязмам да канчатковае мэты, да “ўзнагароды”, да якой Бог узывае ў Хрысьце Ісусе”.
Далей Папа прыпомніў таксама аб ушаноўваным у Італіі дні Каталіцкага Унівэрсытэту “Сакро Куорэ”. Жадаю, сказаў Сьвяцейшы Айцец, каб пасьля 50-т гадоў ад смерці заснавальніка гэтага унівэрсытэту айца Агостіно Джэмэльлі, Унівэрсытэт быў заўсёды верны сваім прынцыпам, якія яго стваралі, каб надалей ахвяроўваў маладым пакаленьням вартасную фармацыю”- сказаў Папа. На заканчэньне сустрэчы Бэнэдыкт 16 прывітаў вернікаў у некалькіх мовах.








All the contents on this site are copyrighted ©.