2009-04-25 10:57:53

Армэнія прыпомніла ахвяры генацыду


24 красавіка 2009 г. у катэдральным саборы Святога Эчміадзіна, а таксама ва ўсіх армянскіх цэрквах свету прайшлі літургіі за ахвяраў генацыду армянаў. На набажэнствах у Эчміадзіне прысутнічаў Апостальскі Нунцый у Грузіі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці.


Перад распачаццем літургіі ў Эчміадзіне Каталікос Усіх Армянаў Гарэгін ІІ наведаў мемарыял ахвяраў генацыду на ерэванскім узгорку Цыцэрнакаберд (Крэпасць ластаўкі).


Генацыд армянаў з’яўляецца першым генацыдам ХХ стагоддзя. Днём пачатку генацыду армянаў лічыцца 24 красавіка 1915 г., калі младатурэцкія ўлады загадалі сабраць усю армянскую інтэлігенцыю ў Стамбуле і дэпартаваць. Многія ў гэты ж дзень былі забіты.


Турцыя традыцыйна адмаўляе абвінавачванні ў масавым знішчэнні больш за паўтара мільёна армянаў на іх гістарычнай радзіме — Заходняй Арменіі. На сённяшні дзень у Турцыі пражывае каля 70 тысяч армянаў.










All the contents on this site are copyrighted ©.