2009-04-25 10:59:36

ВАТЫКАН: 500 млнаў еўра плануецца вылучыць на пабудову адной з буйнейшых сонечных электрастанцый блізка ад Рыму. Яна ўвойдзе ў комплекс будынкаў, якія займае цяпер на ватыканскай тэрыторыі па-за мурамі горада-дзяржавы наша Радыё Ватыкана, якое вы зараз слухаеце.


Блізка вёскі Санта Марія дзі Галерія знаходзіцца радыёстанцыя і рэтрансляцыйныя антэны. Менавіта там, на зямлі, якая ёсць уласнасцю Святога Пасаду. паўстануць павільёны геліястанцыі. Найбольшую магчымасць узвесці сучасны комплекс мае нямецкая кампанія "Соларворд". Летась менавіта яна падарыла Ватыкану дах з сонечных батарэй, які пакрыў аўдэнцыяльную залю імя Паўла 6-га. Цяпер кампанія прапанавала таксама , калі будзе адабрэенне, распрацаваць і ў далейшым падарыць Папа-мобіль на сонечным "харчаванні". Такім чынам, горад-дзяржава Ватыкан будзе лідэрам у засваенні экалагічных крыніц энергіі, хаця, натуральна, як і іншых, застрашваюць кошты абарудвання такога аднаўляльнага тыпу. Старшыня Папскай Рады па справах гораду-дзяржавы Ватыкан кард.Джаванні Лайола выказаў журналістам сваю пэўнасць, што гэтыя кошты - акупляльныя і час наспеў. " неабходна скарыстаць крызісны момант і пачаць здабычу сонечнай энергіі, што прынясе ў даўгатэрміновай перспектыве вялікую выгоду". Электрастанцыя, калі будзе зацверджана яе пабудова, павінна пачаць парцаваць у 2014 годзе з магутнасцю 100 мг- ват. Гэта перавышае патрэбы самога Ватыкану. Такім чынам, можна будзе пачаць экспарт электраэнергіі ў Італію,- разважаюць прэлаты.







All the contents on this site are copyrighted ©.