2009-04-24 14:36:23

"Да праліцьця крыві" ( Андрэй Баболя)-- заканчэньне


Кiруючыся святлом, якое дае нам Пан праз свайго намеснiка, трэба нанова адкрыць святога Андрэя i ўчынiць яго ўзорам для сучаснага чалавека i для экуменiчнай будучынi. Вялiкая iдэя еднасцi як бы ажыццяўлялася каля труны святога Андрэя, бо ў Пiнску, а пасля ў Полацку каля яе збiралiся як католiкi, так i браты-праваслаўныя, каб праз заступнiцтва св. Андрэя ўзносiць малiтвы да Бога.
Ян Павел II падчас сустрэчаў з супрацоўнiкамi Люблінскага каталіцкага універсітэта падкрэслiў, што небяспечным з’яўляецца толькi той чалавек, якi заключае саюз з канфармiзмам. Святы Андрэй Баболя ў любых абставiнах умеў быць сведкам евангельскай праўды i таму, нягледзячы на абрадавыя цi культавыя адрозненнi, прыцягваў сэрцы ўсiх, хто хоча быць сведкам Хрыстовай мукi i Яго змёртвыхпаўстання.
I яшчэ адно сказаў Святы Айцец на гэты раз падчас набажэнства ў канцлагеры на тэрыторыi Бжэзiнкi: калi мы дайшлi да трагедыi Асвенцiма, то таму, што не здолелi зразумець, да чаго можа прывесцi нянавiсць. Зноў узнiкае думка, што рэлiквii Баболi надта ўкрытыя, каб яны маглi прамовiць да чалавека, разгубленага перад мноствам розных фiласофскiх накiрункаў. Можа, Бог хоча iзноў адкрыць гэты ўкрыты ад памяцi скарб для III тысячагоддзя веры, каб зерне, якое было ўкiнута ў глебу, урэшце прабiлася моцаю Хрыста праз шкарлупiну зямнога быцця, а таксама было сведчаннем, што «знак супрацiву» павiнен стаць «знакам еднасцi». Не адзiн раз ў гiсторыi Провiд нечакана адкрываў i ўказваў святога Андрэя ў самыя дзiўныя моманты. Магчыма, i сёння настаў час, каб ён сваiм прыкладам умацоўваў нас у выкананнi заданняў, якiя Пан прызначыў для кожнага з нас.


МАЛIТВЫ
Літанія да святога Андрэя Баболі Кірые, элейсон, Хрыстэ, элейсон,
Кірые, элейсон.
Хрыстэ, пачуй нас,
Хрыстэ, выслухай нас.
Ойча з неба, Божа, - змілуйся над намі.
Сыне, Збавіцелю свету, Божа, - змілуйся над намі.
Духу Святы, Божа, - змілуйся над намі.
Святая Тройца, Адзіны Божа, - змілуйся над намі.
Святая Марыя, - маліся за нас.
Святы Андрэй Баболя, - маліся за нас.
Святы Андрэй, верны паслядоўнік Добрага Пастыра, - маліся за нас.
Святы Андрэй, які ўшаноўваў Беззаганна Пачатую Панну Марыю,
Святы Андрэй, духоўны сын святога Ігнацыя Лаёлы,
Святы Андрэй, напоўнены Духам Божым,
Святы Андрэй, які палюбіў Бога і бліжніх ажно да ахвяравання свайго жыцця,
Святы Андрэй, адданы Богу і бліжнім у штодзённым жыцці,
Святы Андрэй, злучаны з Богам праз нястомную малітву,
Святы Андрэй, узор хрысціянскай дасканаласці,
Святы Андрэй, апостал Палесся,
Святы Андрэй, пакліканы Богам да з'яднання раздзеленых братоў,
Святы Андрэй, шчыры настаўнік дзяцей і рэлігійна занядбаных людзей,
Святы Андрэй, непахісны ў веры, нягледзячы на пагрозы і катаванні,
Святы Андрэй, мужны ў вялікім цярпенні,
Святы Андрэй, мучанік за еднасць хрысціянаў,
Святы Андрэй, мучанік і апостал,
Святы Андрэй, які нясе апостальства нават пасля смерці праз вандроўку замучанага цела,
Святы Андрэй, праслаўлены Богам вялікімі цудамі,
Святы Андрэй, гонар нашай радзімы,
Святы Андрэй, вялікі заступнік Беларусі,
Святы Андрэй, сапраўдны сябра Езуса, - маліся за нас.
Каб усе хрысціяне былі адным цэлым, - выпрасі нам у Бога.
Каб мы ніколі не адракліся ад нашай веры, - выпрасі нам у Бога.
Каб мы не ўчынілі ніводнага цяжкага граху, - выпрасі нам у Бога.
Каб мы шчыра раскайваліся за нашыя грахі, - выпрасі нам у Бога.
Каб мы аддана супрацоўнічалі з Божай ласкай дзеля збаўлення нашых душаў, - выпрасі нам у Бога.
Каб мы верна служылі Богу, - выпрасі нам у Бога.
Каб мы Найсвяцейшую Панну Марыю любілі, як Маці, - выпрасі нам у Бога.
Каб мы мужна пераносілі ўсялякія цяжкасці, - выпрасі нам у Бога.
Каб мы разам з табою няспынна праслаўлялі Бога, - выпрасі нам у Бога.


Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, - даруй нам, Пане.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, - выслухай нас, Пане.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, - змілуйся над намі.

С.: Маліся за нас, святы Андрэй Баболя.
У.: Каб мы сталіся годнымі абяцанняў Хрыстовых.
Молімся:
Божа, Ты праз смерць Твайго Сына хацеў сабраць у адно рассеяных дзяцей, учыні, каб мы аддана супрацоўнічалі са справаю Хрыста, за якую аддаў сваё жыццё святы Андрэй, мучанік. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.
Навэнна да святога Андрэя Баболі Святы Андрэй Баболя, які палюбіў Пана нашага, Езуса Хрыста, так, што з маладых гадоў прысвяціў сябе служэнню Яму і здабыванню душаў дзеля Яго праз узор жыцця і слова, не шкадуючы ніякіх намаганняў, ажно ўрэшце мучаніцкай смерцю скончыў сваё апостальскае жыццё: просім Цябе праз твае заслугі ў Бога і тваю палымяную любоў да Яго, выпрасі для нас ласку, якая нам так неабходна, менавіта ........, а найперш, каб мы жылі і памерлі ў еднасці з Сэрцам Езуса і Сэрцам Найсвяцейшай Панны Марыі Беззаганнай.
Ойча наш, каторы ёсць у небе. Свяціся імя Тваё. Прыйдзі валадарства Тваё. Будзь воля Твая, як у небе, так і на зямлі. Хлеба нашага штодзённага дай нам сёння. І адпусці нам грахі нашы, як і мы адпускаем вінаватым нашым. І не ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога. Амэн.
Вітай, Марыя, поўная ласкі, Пан з Табою, благаславёная Ты між жанчынамі і благаславёны плод улоння Твайго, Езус. Святая Марыя, Маці Божая, маліся за нас, грэшных, цяпер і ў хвіліну смерці нашай. Амэн.
Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому. Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды, і на вякі вечныя. Амэн.
Найсвяцейшая Пані, Табе святы Андрэй аддаваў асаблівую пашану і распаўсюджваў Твой культ як кіраўнік Марыйных Садаліцый, выпрасі праз яго заслугі неабходную ласку ...., каб мы, аказваючы Табе такую любоў, якою ён палаў да Цябе, маглі так, як ён, любіць і наследваць Пана нашага, Езуса Хрыста.
Ойча наш...
Вітай, Марыя...
Хвала Айцу ...
Пане Езу Хрыстэ, Ты такою любоўю запаліў сэрца св.Андрэя, якая дала яму моц выцярпець жудасныя катаванні і мучэнні, удзялі нам праз яго заслугі і праз яго заступніцтва ласкі, аб якіх мы Цябе просім..... А таксама ўчыні, каб мы з любові да Цябе так, як ён, ніколі не спыняліся, але заўсёды жылі дзеля большай хвалы Божай і дзеля збаўлення душаў.
Ойча наш...
Вітай, Марыя,...
Хвала Айцу ...
Малітва за Айчыну Святы Божа, Святы Моцны,
Святы Несмяротны, - змілуйся над намі!
Ад фальшу і здрады, - захавай нас, Пане!
Ад знявечання людскіх сумленняў, - захавай нас, Пане!
Ад фальшывай і згубнай свабоды, - захавай нас, Пане!
Ад праліцця братняй крыві, - захавай нас, Пане!

Мы, грэшныя, Цябе, Божа, просім, праз Муку Твайго Сына, і Пана нашага, Езуса Хрыста, праз няспыннае заступніцтва Марыі, Каралевы і нашай Маці.


Ад бязбожніцтва, - выбаў нас, Пане!
Ад граху забівання дзяцей,- выбаў нас, Пане!
Ад кожнага замаху на людское жыццё, - выбаў нас, Пане!
Ад грахоў распусты і бессаромнасці, - выбаў нас, Пане!
Ад усялякіх подступаў шатанскіх. - выбаў нас, Пане!

Усе святыя Анёлы,
Усе святыя, нашыя браты, браты і сёстры ў Небе, і ўсе вы, хто загінуў мучаніцкай смерцю за святую хрысціянскую веру і за нашу Айчыну,- просім вашай дапамогі, каб вымаліць Божую Міласэрнасць, каб аддаліліся далёка ад нас дрэнныя думкі і ўчынкі, якія абражаюць Стварыцеля, нішчаць народ і нас саміх.


Мы грэшныя, Цябе, Божа, - перапрашаем!
Мы грэшныя, Цябе, Божа, просім, прыйдзі Валадарства Тваё!
Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.
Акт прысвячэння сям'і святому Андрэю Баболі Святы Андрэй Баболя, вызнаючы нашу веру, прабачаючы адно аднаму ўсе крыўды і слабасці, мы прагнем даверыць табе нас саміх, нашую сям'ю і наш дом. Май у апецы нашую веру, ахоўвай нашую хрысціянскую любоў, барані ад занядбання Божых запаведзяў, заахвочвай да ўсё больш адданага хрысціянскага жыцця. Ты - моцны ў Богу, таму мы з надзеяй прысвячаем табе нас саміх і хочам быць атуленымі Тваёй асаблівай апекай.
У духу даверу прысвячэння мы прагнем маліцца да Бога праз тваё заступніцтва за святы Касцёл, за Айца Святога, біскупаў, святароў, законнікаў, законніцаў і клерыкаў, за нашу Айчыну і за ўсіх, хто жыве на Беларусі, за нашу дыяцэзію, за яе пастыраў і ўсіх вернікаў.
Мы хочам малітвай дапамагчы нашай парафіі: молімся за нашых святароў, законнікаў і сясцёр законных, за кожную сям'ю. Просім аб дапамозе для хворых, згубленых. Прагнем, каб ты маліўся за нашых дзяцей, нашую моладзь, за нашыя сужэнствы, за самотных.
Праз словы гэтай малітвы мы жадаем аднавіць хрысціянскае пакліканне і вытрываць у ім.
Завядзі нас, святы Андрэю, да Езуса і Марыі. Дапамажы нам аддана любіць Касцёл. Атулі нас сваёю апекай, каб мы як найлепей выканалі Божую волю, каб пасля зямной вандроўкі мы маглі ўвайсці ў Божае Валадарства, у якім ты знаходзішся ўжо столькі стагоддзяў. Скіруй нашыя думкі, жаданні, учынкі і словы на хвалу Божую і пашану Беззаганнай Маці. Няхай нашае жыццё пасля сустрэчы з табою будзе жывым сведчаннем годнага жыцця як Божых дзяцей і пошукам збаўлення ў Касцёле Хрыста, нашага Пана. Які жыве і валадарыць праз усе вякі вечныя. Амэн.
Малітва да святога Андрэя Баболі Божа, Ты ўкаранаваў хвалебным мучаніцтвам святога Андрэя, які перанёс катаванні за вызнаванне сапраўднай веры, просім, учыні, каб мы, вызнаючы тую самую веру, былі гатовыя хутчэй вытрываць усе супрацівы, чым пашкодзіць сваёй душы.
Складаем Табе, Пане, нашыя просьбы і горача просім, каб дзякуючы заслугам святога Андрэя, мучаніка, Ты ўмацаваў нас у вызнаванні сапраўднай веры і ўдзяліў свайму Касцёлу дар еднасці і міру.
Аддаючы пашану святому Андрэю, мучаніку, просім Цябе, Пане, каб праз заступніцтва святога Андрэя, мучаніка, авечкі, якія згубіліся, вярнуліся да сапраўднага Пастыра і атрымалі збаўчую пажыву. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.
Малітва аб еднасці хрысціянаў Божа, крыніца супакою, даўца еднасці і згоды, пакорна просім Цябе праз заслугі святога Андрэя, Твайго мучаніка, май ласку натхніць духам еднасці нашых раз'яднаных братоў, каб мы, з'яднаныя ў адной святой каталіцкай веры, адным сэрцам і ў адным Касцёле вызнавалі Цябе, а потым атрымалі ўзнагароду, падрыхтаваную для тых, хто Цябе любіць. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.
Малітва аб любові да Хрыста Святы Андрэй Баболя, наш умілаваны апякуне, Ты з любові да Хрыста поўнасцю ахвяраваў сябе Яму і ў гэтай любові вытрываў да канца: выпрасі для нас ласку Тваёй гераічнай любові да Бога і ласку Тваёй вернасці Хрысту.
Мы хочам так, як ты, палюбіць пакорнае штодзённае служэнне нашаму Пану, хочам жыць па твайму прыкладу апостальства і абвяшчаць усяму свету, што Хрыстус і сёння - з намі, і з Ім перамагчы зло.
Праз малітву і ўчынкі, праз працу, хваробу і цярпенне, праз самаадрачэнне і праз ахвярнае служэнне людзям, сярод якіх жывём, мы хочам так, як ты, дасканаліцца ў святасці і будаваць святасць нашага народу.
Святы Андрэй Баболя, няспынна дапамагай нам у гэтым. Амэн.








All the contents on this site are copyrighted ©.