2009-04-23 12:30:00

Дэклярацыя Дурбан ІІ: памяркоўнае задавальненьне Апостальскай Сталіцы



Прынятая ў Жэнэве канчатковая дэклярацыя канфэрэнцыі аб расізме не ёсьць дасканалаю, але ўзбуджае задавальненьне- сказаў Ватыканскаму Радыё Пастаянны Назіральнік Апостальскай Сталіцы пры Жэнэўскіх установах ААН. Арцыбіскуп Томасі прызнае, што канчатковы дакумант канфэрэнцыі Дурбан ІІ гэта важны крок у змаганьні з расізмам. Ён сказаў, між іншым, што канчатковы дакумант выказвае меркаваньне, што новыя формы расізму, ксенафобіі і неталерантнасьці ёсьць не да прыняцьця. Дарогаю, якою трэба ісьці гэта барацьба з імі цераз новыя мэханізмы ды адноўленая воля міжнароднае супольнасьці. Дакумант не ёсьць дасканалым- сказаў далей арцыбіскуп Томасі- аднак мае ў пашане істотныя правы чалавека. Адкрывае дарогу да будучых перагавораў на тэмы, якія першы раз былі паўсюдна прыняты. Важным ёсьць, зьберагчы гэтую добрую волю перагавораў і пазьбягаць формулаў, якія выказваюць апярэджаньне адносна якойсьці дзяржавы ці дыскрымінацыю якойсьці рэлігійнай групы. Тады безумоўна будзе магчыма паправіць ўмовы, каб надалей перамагаць ўсялякія формы і праяўленьні расізму”.








All the contents on this site are copyrighted ©.