2009-04-23 08:50:10

ВАТЫКАН. Працягваюцца святкаванні 800-годдзя вялікай сям'і Ордэнаў святога Францішка Асізскага. Кульмінацыяй сталася спецыяльная аўдыенцыя Папы для прадстаўнікоў 4-х францішканскіх ордэнаў .


Найперш Папа Бенедыкт 16 аддаў даніну заснавальніку ордэна - святому Францыску Асізскаму. Ён адразу ж аддаў свой лёс і лёс тых, хто пайшоў за ім, у рукі Папу Рымскаму, Інакенцію 3-му. " У тае эпосе фармаваліся многія хрысціянскія рухі і групы, некаторыя адразу супрацьставілі сабе Царкве як установе ці папросту не шукалі царкоўнага адабрэння..",- сказаў Папа Бенедыкт 16 праз 8 стагоддзяў, што прамінулі з тых часоў. "Маленькае "мы", якое ён распачаў са сваімі братамі - працягваў Свяцейшы Айцец, - адпачатку было ўспрынятае (імі) ўнутры вялікага "мы" адзінай сусветнай Царквы." Далей сучасным членам Францішканскіх супольнасцей Пятровы наступнік прыпомніў, што жыццёвасць харызмы мае патрэбу ў пастаянным нановым адкрыцці на яе. Папа прыклікаў кожнага брата і сястру Францішканскае сям'і заўсёды захоўваць у душы, на ўзор Нябеснага ахоўніка, сузіральны, просты і радасны дух. "Будзьце заўсёды сведкамі Боскае прыгажосці, - усклікнуў Бенедыкт 16,- якую Францішак апеў у сваім гімне." Кранаючы тэму Статуту Ордэна, складзеным самім Святым Францішкам Асізскім і які стаўся тэмаю прайшоўшага ў гэтыя дні Капітулу ў горадзе Асізі, Папа зазначыў, што стрыжнем яго з'яўляецца Эвангелле як правіла жыцця. Францішак сузіраў сабе і братоў у святле Эвангелля. У гэтым ягоная неўміручая прыцягальнасць і актуальнасць праз 800 год. Пад канец спецыяльнай аўдыенцыі - у прысутнасці Папы - браты і сёстры Францішканскай супольнасці пацвердзілі свае манаскія шлюбы.







All the contents on this site are copyrighted ©.