2009-04-22 11:03:01

РЫМ. Да 24 красавіка ў Доме святой Марты, які знаходзіцца непасрэдна ў горадзе Ватыкане, працягваецца асамблея Папскай біблійнай Камісіі.


Гэтая сустрэча - чарговая гадзічная, на якой адбываецца справаздача, абмеркаванне бягучых пытанняў і планаванне працы. Узначальвае Асамблею\, якая ўпершыню праходзіць пасля частковай змены членаў, Старшыня Камісіі кардынал Вільям Левада. Змены складу Камісіі адбываюцца пастаянна, у адпаведнасці з нормамі. Цяперашняя асноўная тэма сустрэчы - "натхненне і праўда Бібліі" абмяркоўваецца з папярэдняй падрыхтоўкай. Як паведаміў адпачатку працаў у гэты панядзелак айцец-езуіт Клеменс Сток, генеральны сакратар Камісіі, удзельнікі Асамблеі мелі працоўную дакументацыю папярэдне, дык прывезлі свае меркаванні для плённай дыскусіі.








All the contents on this site are copyrighted ©.