2009-04-21 14:22:38

Ксёндз Ламбардзі: непрыкметнае багацьце гамілій і катэхзэзаў Бэнэдыкта 16


На непрыкметнае багацце навучання Бэнэдыкта XVI звяртае ўвагу кс. Фэдэрыко Ламбардзі. Старшыня прэс-службы Апостальскай Сталіцы падводзіць вынікі 4-га года Пантыфікату Святога Айца.


Італьянскі езуіт, між іншым, узгадаў сёлетні Сінод Біскупаў, прысвечаны Божаму Слову, і адзначыў, што важным аспектам, які, аднак, не кідаецца ў вочы, бо «не звязаны з важнай падзеяй, але ўласцівы прыродзе папскага служэння, з’яўляецца яго звычайнае навучэнне ў гаміліях і катэхезах». «Гэта адна з найбольш незвычайных харызмаў папы Бэнэдыкта XVI, бо гаворка ідзе пра надзвычай багатыя прамовы, гаміліі, катэхезы, якія на доўгі час могуць застацца спадчынай хрысціянскага народа, каб выхоўваць яго на культурным, тэалагічным і духоўным узроўнях», — лічыць кардынал Фэдэрыко Ламбардзі.


«Я жадаю яму, — працягваў кардынал, — яшчэ доўга несці сваё служэнне, якое з’яўляецца глыбокім служэннем дапамогі сучасным мужчынам і жанчынам у сустрэчы з Богам. Выразна бачна, што гэта з’яўляецца галоўным яго клопатам: прывесці людзей да Бога і Бога да людзей праз вялікую асабістую любоў да Хрыста».








All the contents on this site are copyrighted ©.