2009-04-21 14:22:13

Апостальская Сталіца аб сваёй прысутнасьці на Жэнеўскай Канфэрэнцыі


Удзел ватыканскае дэлегацыі на канфэрэнцыі аб рысізме спалучаецца з маральным значэньнем праблемаў, якія там кранаюцца. Зьвярнуў на гэта ўвагу арцыбіскуп Сільвано Томасі. Пастаянны назіральнік Апостальскай Сталіцы ў Жэнэве пры ААН узначальвае Ватыканкую дэлегацыю на канфэрэнцыі на тэму паўторнага абмеркаваньня Дэклярацыі з Дурбану з 2001-га году супраць расізму, дыскрымінацыі, ксенафобіі ды іншым формам неталерантнасьці. З удзелу ў канфэрэнцыі адмовілася многа краін, пачынаючы ад Ізраіля ды ЗША
“Можна сказаць, што на канфэрэнцыі абмяркоўваюцца новыя формы расізму, якія тычацца розных катэгорый асоб- сказаў дыпламат Апостальскай Сталіцы Ватыкаснкаму Радыё. Ёсьць сярод іх жанчыны і дзеці, якія часта стаюць ахвярамі гандлю жывым таварым, эмігранты, некаторыя групы туземцаў, Цыгане і гэтак далей. Незалежна ад палітычных палемік ёсьць важным, каб не траціць з вачэй асноўнага пытаньня. Ёсьць ім сапраўдная пашана годнасьці кожнае чалавечае асобы створанай на вобраз Бога”
Ватыканскі прадстаўнік падкрэсьліў, што супярэчныя пункты праекту канчатковае дэелярацыі былі слушна крытыкаваныя, але трэба прызнаць, што ў папраўленай форме ёсьць да прыняцьця. Каб яшчэ далей выправіць некаторыя стаўленьні, трэба неабходна прыймаць удзел у жэнэўскай канфэрэнцыі ды Апостальская Сталіца выбрала гэтую дарогу. У сувязі з пратэстамі некаторых краін адносна ўдзелу ў канфэрэнцыі Прэзыдэнта Ірану арцыбіскуп Томасі зьвярнуў увагу, што ўсе кіраўнікі краін былі запрошаныя ў Жэнэву.








All the contents on this site are copyrighted ©.