2009-04-18 10:40:21

Фларэнцыя. Арцыбіскуп Агосціно Маркето, былы Апостальскі нунцы на Беларусі, а цяпер сакратар адной з Папскіх Радаў, выступіў у навуковай Акадэміі дэй Понці з аглядам вынікаў 2-га Ватыканскага Сабору


Сінтэзам традыцыі і аднаўлення, а не толькі рэвалюцыйнага аднаўлення, як імкнуліся напрацягу 10-годдзяў прадставіць некаторыя навукоўцы, у прыватнасці, з універсітэтаў камуністычнага гораду Балонья,- сталіся вынікі гістарычнага Сабору. М-р Маркето указаў , што сцверджанне, быццам Сабор нарадзіў новы тып католіка, больш не спалучанага з традыцыйным веранавучаннем, якое падхапілі СМІ,- памылковае. Ён спаслаўся перш за ўсё да прамовы Бенедыкта 16 да Рымскай курыі ў снежні 2005 году, дзе, тады аднядаўна выбраны на Папу тэолаг Ратцынгер, падкрэсліў " Герменеўтыка парушанай пераймальнасці і разрыву заваявала сімпатыі мас-медыя, але парадзіла замешанне" (Герменеўтыка (экзегетыка), тэорыя, практыка і мастацтва тлумачэння тэксту старажытных літаратурных твораў (Бібліі,класічнай старажытнасці..). "У той час як герменеўтыка рэформы ў абнаўленні пераймальнасці адзінага суб'екта - Царквы, якая расце і развіваецца ў часе, застаючыся пры гэтым сама сабою, - прынесла плён...хаця і нешумны, але ўсё больш відавочны з цягам часу". Пасля спасылкі на гэтыя асновапалягаючыя словы Папы Бенедыкта 16 прамоўца падкрэсліў яшчэ больш моцна, што балонская група выкарыстала сродкі, знаёмствы і віртуознасць, каб навязаць грамадству і нават царкоўным прадстаўнікам скажоную, містыфікаваную выяву Сабора, з якога, быццам, павінна была нарадзіцца дэмакратызаваная Царква з адмоваю ад царкоўных устаноў, іхняга аўтарытэта і іхнае ролі цэнтра і крытэра веры. Яшчэ больш радыкальнаю ёсць і пазіцыя Ханса Кюнга, - заўважыў арц. Агосціно Маркето, прыпамінаючы, што герменеўтыка 2-га Ватыканскага Сабора можа быць праўдзіваю толькі на аснове аналізу ўсіх 62-х тамоў матэрыялаў ягоных працаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.