2009-04-17 13:41:51

Малітоўныя намеры Папы на месяц красавік


Згодна з агульным намерам мы молімся ў месяцы красавіку, каб Госпад блаславіў працу хлебаробаў шчодрымі пладамі і зрабіў, каб багацейшыя народы сталі больш ўражлівымі на драму голаду ў сьвеце.
Да роздумаў на гэтую тэму можа паслужыць тое, што Ян Павал ІІ сказаў у лістападзе 2-х тысячнага году ў часе Юбілею Земляробаў. Папа тады прыпомніў, што “зямля належыць да Бога”. Павінна быць затым разуметая ў спосаб згодны з Яго законам. Калі дайшло да распаўсюджаньня, галоўным чынам з прычыны індустрыялізацыі, неадказнай культуры “валоданьня” зямлёй, якая вядзе да зьнішчэньня натуральнага асяроддзя, то безумоўна не было гэта згоднае з Божаю задумаю”. Ян Павал ІІ падкрсэьліў, што Бог дае чалавеку “права да карастаньня зямлёю, але не да злоўжываньня яе рэсурсаў”. Чалавек не ёсьць “абсалютным валадальнікам зямлі, але “супрацоўнікам “ Стварыцеля. Гэта цудоўная місія але адначасна тая, якая мае акрэсьленыя межы, якіх немагчыма безкарна пераўзыходзіць. Аб гэтым прынцыпе трэба памятаць ў самым працэсе сельскае прадукцыі, калі абмяркоўваецца магчымасьць прымяненьня біятэхналогій, якіх вартасьці не можна ацаніць выключна на аснове часовых эканамічных калькуляцый. Трэба яе спачатку паддаць скрупулёзнаму навуковаму і этычнаму кантролю, каб не давялі яны да катастроф, якія пагражаюць жыцьцю чалавека і будучыні зямлі.
Прамаўляючы да ўдзельнікаў Юбілею Земляробаў, Папа зьвярнуў таксама ўвагу на прынцып паўсюднага прызначэньня даброў зямлі. Зямлю Бог даў усім людзям. “Гэта не абазначае, што права ўласнасьці ёсьць безпадстаўнае, але патрабуе яно ўласьцівае інтэрпрэтацыі і адказнае законнае рэгуляцыі. Кожны чалавк і кожны народ мае права жыць з пладоў зямлі. На пачатку новага тысячагодззя не можна ўжо дапускаць да скандальнае сітуацыі, ў якой вельмі многа людзей надалей церпіць голад і жыве ва ўмовах, якія нягодныя чалавека. Мы не можам ужо задавальняцца на акадэмічных дыскусіях. Трэба асвабадзіць чалавецтва ад гэтае ганьбы, ўздымаючы адпаведныя палітычныя і эканамічныя рашэньні аб планетарным засягу”- сказаў Ян Павал ІІ ў 2-х тысячным годзе.


Бэнэдыкт 16 даручае таксама на месяц красавік місійны намер. Мы маем маліцца, каб хрысьціяне, якія працуюць на тэрыторыях, дзе ўбогія, слабыя, жанчыны і дзеці жывуць у асабліва трагічных умовах, былі знакам надзеі дзякуючы адважнаму сьведчаньню Эвангэльлю салідарнасьці і любові.
Сьвяцейшы Айцец уздымае гэтую тэму ў Энцыкліцы “Дэус Карытас эст”. Піша, што тыя, якія выконваюць міласэрную працу ў Касьцёле, не павінны “інспіравацца ідэалогіямі паляпшаньня сьвету, але маюць кіравацца вераю, якая дзейнічае праз любоў. Працаўнік кожнае каталіцкае дабрачыннае арганізацыі жадае працаваць з Касьцёлам, а затым са сваім біскупам, каб любоў Бога пашыралася ў сьвеце. Цераз удзельнічаньне ў ажыцьцяўляньні любові Касьцёла хоча быць сьведкам Бога і Хрыста. Дзеля гэтага менавіта хоча бескарысьліва выконваць дабро для людзей”.
Папа зьвяртае ўвагу, што “практычнае дзеяньне астаецца недастатковым, калі не ёсьць ў ім любові да чалавека”. Гэтая любоў харчуецца сустрэчаю з Хрыстом. Глыбокі, асабісты удзел у патрэбе і цярпеньні другога чалавека стаецца такім чынам даваньнем самога сябе. Каб дар не ўпакорваў другога чалавека, я мушу яму даць не толькі штосьці з майго, але сябе самога. Мушу быць прысутным у дары як асоба- дадае Сьвяцейшы Айцец. Гэты ўласьцівы спосаб служэньня робіць паслугоўваючага пакорным. Не узносіцца ён над другога. Прызнае, што дзейнічае не з прычыны сваёй пераважнасьці або большай пасьпяховасьці, але таму, што Госпад яго абдароўвае. Часамі празмернасьць патрэб і абмежаваныя магчымасьці ўласнага дзеяньня могуць яго падвяргаць да спакусы зьнеахвочаньня. Але менавіта тады будзе яму дапаможная сьвядомасьць, што канчаткова ён ёсьць прыладаю ў руках Бога. Тады асвабодзіцца ад меркаваньняў, што сам асабіста мусіць ажыцьцяўляць неабходнае напраўленьне сьвету. У пакорнасьці будзе рабіць тое, што для яго магчымае, і ў пакорнасьці даручыць астатняе Госпаду. Толькі Бог ёсьць уладаром сьвету, а не мы. Мы служым Яму на столькі, на сколькі можам і дакуль Ён нам дае сілу”- піша Бэнэдыкт 16 ў Энцыкліцы “Дэўс Карытас эст”.
RealAudioMP3







All the contents on this site are copyrighted ©.